ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (7)

Прэса

catholicby2018 Інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    Біскуп Антоній Дзям’янка нанава блаславіў адбудаваны касцёл у Воўчыне (Пінская дыяцэзія).
    Асвячэнне старадаўняй святыні пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, біскупа і мучаніка, здзейсніў 21 ліпеня 1743 года біскуп Луцкі і Брэсцкі Францішак Антоній Кабельскі. Пазней касцёл шмат разоў разбураўся і перабудоўваўся. Апошнія аднаўленчыя працы трывалі з 2009 года.
    Пробашч парафіі кс. Андрэй Бародзіч ад імя мясцовых вернікаў падзякаваў біскупу за ўрачыстае бласлаўленне касцёла і за дапамогу ў заканчэнні рамонтных прац.

ave Рэлігійны часопіс
    Сёння самай вялікай прычынай разбурэння міру з’яўляюцца аборты, бо Езус казаў, што, прымаючы дзіця, мы Яго прымаем. Таму кожны аборт – гэта адмова прыняць Езуса, ігнараванне Яго.
    Аборт з’яўляецца фактычна вайной супраць дзіцяці, прамым забойствам нявіннага немаўляці, якога забівае сама маці. І калі мы пагаджаемся з тым, што маці можа забіць сваё дзіця, то як можам забараніць іншым людзям забіваць адзін аднаго?.. Любая краіна, якая дазваляе аборт, не вучыць сваіх грамадзян узаемнай любові, але вучыць выкарыстоўваць гвалт для дасягнення таго, чаго хочацца.
   
dyalog  Рэлігійны часопіс
   Не ведаю, ці ёсць людзі, якія ніколі не чулі спеў на пахаваннях, але ведаю такіх, якія чулі і не надта прыхільна да гэтага ставяцца: маўляў, у хаце гора, а тут пеўчыя. Але ў гэтым месцы трэба было б задумацца, каб адказаць сабе на простае пытанне: аб чым і для каго яны спяваюць? А можна было б, нічога не аналізуючы, не кідаючыся ні ў якія “разборкі”, проста даверыцца векавой мудрасці і досведу тых, хто жыў задоўга перад намі... У гэтыя цяжкія хвіліны сабраныя каля труны вернікі просяць Бога аб прабачэнні грахоў і аб дары вечнага жыцця для памерлага.
   
grodnensis  Інтэрнэт-партал
Гродзенскай дыяцэзіі

Партал Гродзенскай дыяцэзіі заахвочвае паглыбіцца ў атмасферу радаснага чакання, зрабіць адвэнтавы вянок ці стаенку, сфатаграфаваць іх і выслаць здымкі на пошту рэдакцыі Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Пажаданне: маюць быць добрай якасці ў гарызантальным фармаце (у лісце неабходна пазначыць сваё імя, прозвішча і парафію). Такім чынам аўдыторыя можа сузіраць, як дыяцэзія прыгожа рыхтуецца да Божага Нараджэння.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.