ГРОДНА
Панядзелак,
28 красавіка 2025 года |
У чым розніца паміж бояззю Божай як дарам Святога Духа і страхам перад Богам?

У сувязі з магчымай негатыўнай інтэрпрэтацыяй дару боязі Божай, асобна выдзяляем і адрозніваем адмоўную паставу, якую называем “страхам Божым”. Страх з’яўляецца перажываннем стану нежадання таго, што можа здарыцца, і ўспрымаецца як зло. †
Розніца паміж бояззю Бога і страхам перад Ім – гэта як розніца паміж пазітыўным бокам паслухмянасці і яе негатыўнай пародыяй. У першым выпадку мы слухаемся, бо давяраем мудрасці і любові. Ведаем, што калі будзем слухацца, то такім чынам пацвердзім наш давер і любоў да Айца, прынясём Яму радасць, а самі будзем хутка ўзрастаць, апраўдваючы Яго спадзяванні.
У выпадку негатыўнай (фасаднай) паслухмянасці пераважае крывадушная знешняя імітацыя пакорлівага выканання загадаў. У сэрцы такая асоба адчувае сябе прыніжанай, зняволенай, вымушанай падпарадкоўвацца незразумелым распараджэнням, якія здаюцца бессэнсоўнымі. Чалавек баіцца і выконвае волю Бога толькі таму, каб не быць пакараным.
Як бачым, на адну і тую ж асобу, на адны і тыя ж распараджэнні два розных чалавекі могуць рэагаваць дыяметральна супрацьлегла: адзін – з любоўю і павагай (бояззю), а другі – са страху быць пакараным і са злосцю на сваю слабасць.
Для першага Бог – гэта Любоў, для другога – Прыгнятальнік. Менавіта ад вобразу Бога ў нашай свядомасці залежаць адносіны да Яго: будзе гэта боязная павага ці рабскі страх.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 248 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.