ГРОДНА
Аўторак,
03 кастрычніка 2023 года |
Папаўненне ў ордэне францысканцаў

Манаскія абяцанні жыць у чыстасці, убостве і паслухмянасці бр. Віктар прынёс у прысутнасці а. Антонія Пажэцкага OFMConv, дэлегата правінцыяльнай дэлегатуры ў Беларусі, што належыць да правінцыі Маці Божай Беззаганнай у Варшаве (Польшча). Святар моцаю ўдзеленай яму ўлады абяцаў бр. Віктару жыццё вечнае, калі той стрымае складзеныя шлюбы. †

Францысканец просіць памятаць аб ім у малітве, каб годна і верна служыў Богу на абраным манаскім шляху.
Бр. Віктар Мялешка нарадзіўся ў 1994 годзе. Распачаў свой манаскі шлях адразу пасля заканчэння сярэдняй школы ў 2012 годзе. Цяпер бр. Віктар вучыцца на 6 курсе Вышэйшай францысканскай семінарыі ў Лодзі (Польшча) і рыхтуецца да прыняцця дыяканскага пасвячэння.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 89 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.