ГРОДНА
Панядзелак,
04 снежня 2023 года |
22 лістапада 2020 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 14-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і шчодра ўдзяляе свае дары. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, радасных дзён і добразычлівых людзей побач. Мы ўдзячныя Пану Богу і ўсім, хто стаяў ля вытокаў Вашага жыццёвага выбарую.Віктару Захарэўскаму З малітвай і павагай парафіяне з Варнянаў і Вароны
|
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
з нагоды 13-ай гадавiны святарскiх пасвячэнняў складаем шчырыя вiншаваннi. Дзякуючы Вашым намаганням, наш касцёл i каплiца аднаўляюцца з кожным годам. Няхай добры Бог узнагародзiць Вас за працу моцным здароўем, а Мацi Божая заўсёды будзе побач на жыццёвым шляху. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і ўдзяленне святых сакрамантаў.Валерыю Шэйгерэвічу З удзячнасцю i павагай парафiяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў Свiслачы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды юбілею складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, здароўе не падводзіць, а людзі побач адорваюць дабрынёй і радасцю. Няхай усемагутны Пан Бог удзяляе Вам свае бязмежныя ласкі, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік нястомна чуваюць над Вамі.Казіміру Енджэйчаку Сям’я Бондзюш, в. Монькаўцы
❧✿❧
Паважаны Ксёндз
Віншуючы шчыра Вас з днём нараджэння, Мы хочам падзякаваць Вам За тое, што разам мы молімся сёння, І спевам напоўнены храм. Хай Панна Марыя заўжды апякае, І ў горкі, і ў радасны час. Мы будзем маліцца да вечнага Бога Аб шчасці, здароўі для Вас.Юрый Кузьміч! З павагай моладзь, вернікі, удзельнікі руху “Маргарытка” і Колы Жывога Ружанца з Новага Двара
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды 14-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды акружаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус валадарыць у Ва- шым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік заў- сёды знаходзіцца побач.Віктару Захарэўскаму Вернікі з парафіі Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння і надыходзячых імянін складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень, апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай здароўе спрыяе на працягу многіх гадоў, а радасць, любоў і шчасце будуць Вашымі найлепшымі сябрамі.Андрэю Радзевічу Ружанцовыя колы, апостальства “Маргарытка” і ўдзячныя парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастырскай працы, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы.Алегу Кудэрку Удзячныя парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
з нагоды імянін складаю букет найлепшых пажаданняў. Святарства – гэта надзвычайны цуд, бязмежная моц, ясны і моцны шчыт. Бог даў Вам мудрасць і прастату, цярплівасць, любоў і сваю апеку. Вы адорваеце людзей дабрынёй і надзеяй, навяртаеце іх. Няхай Маці Божая заўсёды ахінае мацярынскай любоўю, а Езус Хрыстус бласлаўляе святарскую паслугу.Здзіславу Вэдэру Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем, каб здароўе было моцным, жыццё – доўгім, творчыя сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Пан Бог надалей бласлаўляе Ваша нястомнае служэнне, дае невычэрпную духоўную і фізічную моц у здзяйсненні Яго святой волі і праяўляе да Вас сваю бязмежную міласэрнасць. Няхай Марыя заўсёды моцна трымае Вас за руку і дапамагае ісці за Яе Сынам у кожную хвіліну жыцця. Дзякуем за адданасць у служэнні, клопат, любоў і павагу да кожнага з нас.Здзіславу Пікулу З удзячнасцю і малітвай Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, радасці і надзеі. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і добрай, каб Вы маглі шчыра служыць Пану і людзям. Няхай Вамі заўсёды апекуюцца Бог Айцец і Божы Сын, Святы Дух удзяляе свае дары, Найсвяцейшая Маці ахінае апекай і любоўю, а побач будуць зычлівыя людзі.Яну Раманоўскаму Ружанцовыя колы, Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з Радуні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, бясконцых творчых сіл, радасці з плёну працы. Няхай Езус заўсёды будзе Вам Сябрам, Святы Дух апраменьвае сваім святлом, а Маці Божая мае ў сваёй апецы. Няхай агеньчык аптымізму ніколі не гасне ў сэрцы.Вітольду Лазавіцкаму Ружанцовыя колы, Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з Радуні
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння і імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, сілы – нястомнымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды акружаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус Хрыстус няхай валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік заўсёды будзе побач.Андрэю Струкелю Хрэснік Максім і ўся сям’я Мілюшкевіч
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу
з нагоды імянiн перасылаем сардэчныя пажаданнi: здароўя, доўгiх гадоў жыцця, душэўнага супакою, шчасця, цяпла, радасцi, сiл і стойкасцi на святарскiм шляху, святла Святога Духа, апекi Мацi Божай і святога заступнiка. Хай Бог заўжды аберагае Вас ад зла, хвароб і журбы.Здзiславу Пiкулу i Артуру Ляшнеўскаму З удзячнасцю парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, зычлівых лю- дзей побач, душэўнага супакою і нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваім плашчом і адорвае шматлікімі ласкамі, каб Вы маглі шчасліва выконваць сваю паслугу і цешыць усіх сваёй усмешкай.Яну Рушніцкаму Сем’і Стэцкевіч і Васільевых
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, бясконцых сіл і штодзённай радасці. Няхай Вас заўсёды акружаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус няхай валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы заступнік нястомна будзе побач. Мы ўдзячны Богу за тое, што ў нас служыць такі святар. Дзякуем Вам за павучальныя казанні, дабрыню, зычлівую ўсмешку, цярплівасць, клопат пра людзей і адданую працу пры будаванні нашай святыні.Яну Рушніцкаму Касцёльны камітэт, Ружанцовыя колы і вернікі з парафіі св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды юбілею ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, добразычлівасці ад людзей навокал, а таксама Божага бласлаўлення і апекі святога заступніка на кожны дзень.Казіміру Енджэйчаку Валерый, Вераніка і Яна з парафіі Селіванаўцы
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, плённай душпастырскай паслугі, душэўнага супакою, заўсёды добрых людзей побач, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа.Казіміру Енджэйчаку Вернікі з в. Асташа
❧✿❧
Дарагому Ксяндзу
з нагоды 10-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем моцнага здароўя, натхнення і вытрымкі на доўгія гады. Няхай на жыццёвым шляху Табе заўсёды спадарожнічае блізкасць Пана, Марыя вядзе найлепшай дарогай да святасці, а Езус апраменьвае сваім святлом кожны Твой дзень.Алегу Канановічу Мама, тата, сястра і родныя
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, невычэрпных сіл, зычлівых людзей побач, стойкасці на выбраным шляху, штодзённай радасці і надзеі. Няхай Святы Дух спасылае на Вас свае дары, а Панна Марыя ахінае нябесным плашчом, баронячы ад небяспекі, і атуляе мацярынскай любоўю.Яну Рушніцкаму Ружанцовае кола МБ Анёльскай з Каробчыцаў
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.