ГРОДНА
Серада,
11 снежня 2024 года |
Ці нармальна спавядацца з адных і тых жа грахоў?
Споведзь – гэта не юрыдычны акт, не спосаб разлічыцца з Богам і з самім сабой. Сакрамант паяднання – гэта асаблівая магчымасць перажыць міласэрнасць Бога, гэта канал ласкі (Божае жыццё перадаецца нам праз духоўныя раны, за якія просім прабачэння ў Творцы).
Сакрамант споведзі таксама мае і педагагічную каштоўнасць, як сцвярджаў папа Бенедыкт XVI. Ён дазваляе нам увайсці ў бездань Божага сэрца: міласэрны Айцец не стамляецца дараваць. †

“Божая Міласэрнасць – гэта «не пачуццё, не «набожнасць»! Наадварот, міласэрнасць – гэта сапраўдная сіла, якая можа вылечыць чалавека і свет ад хваробы, якой з’яўляецца грэх, зло маральнае, зло духоўнае”, – сказаў некалькі гадоў таму папа Францішак. Такое праяўленне любові, якой Бог адорвае кожнага чалавека, абуджае ў душы захапленне і радасць, заахвочвае да падзякі! Прызнаемся шчыра: пастаяннае вызнанне адных і тых жа грахоў не заўсёды нас турбуе, не заўсёды ўзнікае думка, што паранілі Божае сэрца. Гэты дыскамфорт, выкліканы паўтарэннем грахоў, нярэдка ўзнікае таму, што расчароўваемся ў сабе, а наша меркаванне пра саміх сябе – сапсаванае.
Асновай хрысціянскага жыцця з’яўляецца менавіта перажыванне слабасці нашага існавання, усведамленне таго, што без Хрыста нічога не можам зрабіць (параўн. Ян 15, 5). Св. Максімільян Кольбэ таксама прызнаваў пэўную карысць ад вызнання адных і тых жа грахоў. Аднойчы ён сказаў: “Калі ўсе сродкі былі вычарпаныя, я зразумеў, што згубіўся, і мае выхавацелі ўбачылі, што я ні на што не здольны – тады Беззаганная ўзяла ў свае рукі гэты цалкам бескарысны інструмент”.
Св. Францішак Сальскі тлумачыў гэта так: “Гаворка ідзе не толькі пра тое, што толькі душа, якая ведае сваю нікчэмнасць, здольна цалкам давяраць Богу, а пра тое, што ні адна душа не можа цалкам даверыцца Богу, калі не ўсведамляе сваёй нікчэмнасці, бо гэтае веданне і прызнанне сваёй нікчэмнасці ставяць нас перад Богам”.
Ад споведзі з тых жа падзенняў мы нараджаемся з падвойным усведамленнем: бясконцай дабрыні Бога і слабасці чалавечай прыроды. Такім чынам, Божая педагогіка заключаецца не ў тым, каб, перш за ўсё, вызваліць нас ад граху для таго, каб жылі ў адпаведнасці з маральнымі нормамі. Яе мэта – прывесці нас да таго, каб, глыбока перажываючы прорву сваёй нікчэмнасці, адчувалі сябе пакліканымі кінуцца ў бездань Божай міласэрнасці. Тады і толькі тады атрымаем ад Бога дастатковую ласку, каб пазбягаць граху, і гэта зможа прынесці плён.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 21 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.