ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
Прасіце, і будзе дадзена вам
“Калі ж вы, будучы ліхімі, ведаеце, як даваць дзецям вашым добрыя дары, тым больш Айцец ваш, які ў нябёсах, дасць добрае тым, хто просіць у Яго” (Мц 7, 11).
Ці ўмеем прасіць
Працягваючы разважанні на тэму выслуханай і плённай малітвы, варта звярнуць увагу на тое, ці ўвогуле правільна мы ставімся да просьбаў Богу і ці ўмеем прасіць. Сярод мноства вернікаў, якія сутыкаюцца з рознымі цяжкасцямі, ёсць шмат памылковых перакананняў, якія блакіруюць дзеянне Бога. Некаторыя думаюць, што ва Усявышняга не трэба нічога прасіць, бо Ён сам добра ведае, што нам трэба. Заканчваецца ўсё тым, што сітуацыя надоўга затрымліваецца ў адной і той жа кропцы, а чалавек скардзіцца, што ў яго нічога не атрымліваецца, хаця на самой справе ён ніколі канкрэтна ні аб чым не прасіў у Бога. †

Бывае і так, што чалавек просіць, але, не дачакаўшыся хуткага адказу, знеахвочваецца і прызнае, што нягодны грэшнік не заслугоўвае асаблівых ласкаў. Дык навошта яму працягваць прасіць і прыніжацца, калі ён усё роўна нічога не атрымае. Такое стаўленне прыводзіць да таго, што чалавек закрываецца перад Богам, прымае неспрыяльную ці безнадзейную жыццёвую сітуацыю, скардзіцца на дрэнны лёс, трапляе ва ўсё большую дэпрэсію, а часам нават адчай.
Некаторыя, наадварот, лічаць, што не трэба “дурыць галаву” Госпаду, таму што Ён “занадта заняты і мае больш важныя справы”. Яшчэ частка баіцца звяртацца да Творцы з просьбамі, бо думае, што Ён пасылае толькі пакаранні і пакуты. Гэта сур’ёзная памылка! Такое няправільнае мысленне сведчыць пра недастатковае веданне сапраўднай прыроды Бога Айца і ўжо з самага пачатку пазбаўляе Яго славы.
Прызнаць сваю залежнасць
Пан Езус вырашае гэтую дылему выразнай і адназначнай рэкамендацыяй: “Прасіце! Што б вы ні папрасілі – атрымаеце!”. Так, Бог ведае ўсе нашы патрэбы, аднак Ён даў чалавеку свабодную волю, якую нельга прымусіць сілай. Таму Айцец чакае, што людзі добраахвотна будуць шукаць адносін з Ім, прыносіць усе свае мары, жаданні сэрца, патрэбы і цяжкасці да Яго трона, каб у сваёй чалавечай бездапаможнасці атрымаць звышнатуральную дапамогу зверху і змяніць рэальнасць да лепшага. “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас” (Мц 11, 28).
Такім чынам, мы не павінны цурацца звяртацца да Бога з просьбамі, спадзеючыся на ўласныя сілы. Зусім наадварот! Мусім прызнаць сваю залежнасць ад Творцы і сагнуць перад Ім калені ў знак пакоры. Езус выразна кажа: “Без Мяне нічога не можаце зрабіць” (Ян 15, 5). Мы духоўна залежныя ад Хрыста, нібы галінкі куста ад каранёў. Як галінкі не могуць атрымліваць жыватворную моц з зямлі без кораня, так без Езуса чалавек не можа атрымліваць ласкі ад Бога, які з’яўляецца жыватворным Духам.
“Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым будзе ўслаўлены Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі. Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай” (Ян 15, 7–8. 11). Каб убачыць плён малітвы, трэба прасіць Бога не ад свайго імя, але ад імя Езуса Хрыста, праз Яго заслугі, святасць, справядлівасць і аўтарытэт.
Інтэнцыя, згодная з Божай воляй
Кожны чалавек у гэтым свеце праходзіць своеасаблівую духоўную школу, дзе ён павінен навучыцца рабіць правільныя высновы з любой складанай сітуацыі і здаць экзамен на маральную сталасць. Тым больш, хрысціянін абавязаны адрозніваць дабро ад зла. Св. Павел пацвярджае дадзеную праўду: “І не дастасоўвайцеся да гэтага веку, але перамяняйцеся праз абнаўленне розуму, каб вы пазналі, якая воля Божая, што добрае, прыемнае і дасканалае” (Рым 12, 2).
Тое ж датычыцца і распазнання намеру, з якім мы прыходзім да Бога. Св. Ян запэўнівае, што Бог выслухоўвае ўсе просьбы, якія адпавядаюць Яго волі (параўн. 1 Ян 5, 14). Таму ўзнікае няпростае пытанне: як распазнаць Божую волю і быць на 100% упэўненым, што наша жаданне адпавядае ёй?
Перш за ўсё, Божая воля была аб’яўлена ў Евангеллі, а ў асобе Пана Езуса – таксама ў целе. Усё, што рабіў і чаму навучаў Месія, адпавядала волі Айца. Таму, шукаючы рашэння ў любой заблытанай сітуацыі, што датычыць аздараўлення, праблем у сужэнстве, матэрыяльнай сітуацыі і г. д., мы мусім абапірацца на Божае слова. Варта, каб яно стала інструкцыяй паўсядзённага жыцця.
Неабходна адшукаць фрагмент, які найбольш дакладна апісвае сітуацыю, якую мы перажываем, і паглядзець, што пра гэта сказаў Езус Хрыстус. Трэба быць цвёрда перакананым, што калі Бог абяцае нешта ў сваім Слове, Ён абавязкова гэта зробіць. Маем поўнае права атрымаць плён такога абяцання. Гэты факт павінны ўспрымаць як падмурак непахіснай веры ў сваім сэрцы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 19 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.