ГРОДНА
Серада,
29 мая
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (4)

Варта ведаць

☞ Францыя. Епіскапат апратэставаў рашэнне дзяржаўных улад аб закрыцці храмаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса, якое ўступіла ў сілу ў пачатку лістапада. Біскупамі аднагалосна падкрэслена, што дадзенае рашэнне падрывае свабоду веравызнання. Яна з’яўляецца адной з асноўных свабод у краіне і не падлягае абмеркаванню. Старшыня епіскапату абскардзіў рашэнне ў Дзяржаўнай радзе, якая ў французскім прававым парадку разглядае ўсе законапраекты і ўрадавыя пастановы.

    ☞ Італія. У краіне распачынаецца надзвычайная перэгрынацыя фігуры Маці Божай ад Цудоўнага Медаліка, якую падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане паблаславіў папа Францішак. Мэтай гэтай ініцыятывы з’яўляецца абвяшчэнне надзеі і міласэрнай любові Бога ў цяжкіх рэаліях закранутага пандэміяй свету. Арганізатары прагнуць прыгадаць вернікам пасланне Беззаганнай 190-гадовай даўнасці, калі Яна аб’явілася ў Парыжы містычцы св. Кацярыне Лабурэ. Перэгрынацыя фігуры пачнецца 1 снежня ў рэгіёне Лацыа, а скончыцца праз год у Сардыніі.
   
   ☞ Польшча. Кангрэгацыя Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці перасцерагае вернікаў ад пакупкі рэліквій св. сястры Фаўстыны на інтэрнэт-аўкцыёнах. Нягледзячы на тое, што кананічнае права забараняе продаж рэліквій, у апошні час гэта паўтараецца раз за разам. Манахіні нагадваюць, што сапраўдныя рэліквіі Апосталкі Божай міласэрнасці знаходзяцца ў Кангрэгацыі ў Лагеўніках. Яны выдзяляюцца супольнасцю ў месцы культу Божай міласэрнасці (рэліквіі І і ІІ ступені), а таксама для прыватнага ўшанавання вернікамі (рэліквіі ІІІ ступені).
   
   ☞ Бразілія. Дзяржаўны суд пастанавіў, што арганізацыя “Католікі за права выбару” павінна выдаліць слова “католікі” з назвы, бо яе мэта несумяшчальная з каштоўнасцямі Каталіцкага Касцёла. Арганізацыя з’яўляецца філіялам амерыканскай арганізацыі “Католікі за выбар”, якая праводзіць палітыку па падтрымцы абортаў. Суддзя Хасэ Карлас Ферэйра пацвердзіў неадпаведнасць выкарыстоўваемай назвы мэтам і канкрэтным дзеянням асацыяцыі, “якая непасрэдна атакуе мараль і добрыя традыцыі з мэтай нанесці шкоду грамадскаму дабру і інтарэсам”.
   
    ☞ Паўночная Карэя. Хрысціян у краіне ўсё больш праследуюць. Метады, якія выкарыстоўваюцца супраць іх, нагадваюць фашысцкія канцлагеры. Інфармацыя пра гэта апублікавана ў апошнім дакладзе недзяржаўнай арганізацыі “Korea Future Initiative”. Яе прадстаўнікі паразмаўлялі з сотняй людзей, якія доўгі час правялі ў працоўных лагерах, куды хрысціян адпраўляюць у ссылку. Зняволеныя распавялі пра жорсткія катаванні: збіццё, падаўленне, пазбаўленне вады, ежы і нават сну.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  217

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.