ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка 2024 года |
Дыяцэзіяльнаму выдавецтву 25 гадоў!
За час існавання ўстановы рэалізавана больш за 300 выданняў.
Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі сёлета адзначае сярэбраны юбілей. Дата яго заснавання сімвалічная, паколькі прыпадае ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці – галоўнай заступніцы дыяцэзіі. †
Сёння выдавецтва займаецца распаўсюджваннем кніг на 3-ох мовах (беларускай, польскай і рускай), у тым ліку катэхетычнага і душпастырскага напрамку, а таксама папулярнай сярод вернікаў рэлігійнай літаратурай.
За ўсе гады дзейнасці ўстановы было рэалізавана больш за 300 выданняў. Так, напрыклад, катэхізіс для дарослых “Ці верыш ты ў Сына Божага” перажыў ужо больш за 5 перавыданняў. Малітоўнік “У Табе наша надзея” аднаўлялі 13 разоў. “Аб наследаванні Хрыста” Тамаша Кемпійскага выдавалі тройчы. Між іншым, вельмі папулярнай стала кніга Вільгельма Хюнермана “Перамоглы д’ябла” пра св. Яна Марыю Віянэя.
Перажываючы 25-годдзе ўзнікнення выдавецтва, яго дырэктар кс. Тадэвуш Крыштопік разам з калектывам супрацоўнікаў прагнуць падзякаваць Пану Богу за гады дзейнасці, а таксама за ласкі, якія ад Яго атрымліваюць чытачы. Словы ўдзячнасці скіраваны таксама ў адрас кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча і ўсіх, хто на працягу гэтых гадоў падтрымліваў іх працу на хвалу Божую і дзеля духоўнага спажытку вернікаў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 80 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.