ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

I нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

Мк 13, 33–37
Езус сказаў вучням сваім: “Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.
    Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай; каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу – кажу ўсім: Чувайце!”.

Быць заўсёды гатовым
   Мы распачынаем час адвэнтавага чакання і падрыхтоўкі да прышэсця Збаўцы. Разумеем гэта прышэсце ў двух сэнсах. У першым яно азначае нараджэнне Божага Сына ў Бэтлееме, якое, як і кожны год, будзем успамінаць і літургічна адзначаць 25 снежня. У другім значэнні прышэсце Збаўцы адносіцца да канца часоў, калі людзі “ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і вялікай славаю” (параўн. Лк 21, 27). У абодвух выпадках прыходзіць той жа Божы Сын, Збаўца свету, аднак кожны раз па-іншаму.
    Падчас першага прышэсця спрадвечны Сын Бога нараджаецца як Чалавек у галечы, пакоры і прыніжэнні. У час другога Ён адкрыецца свету ў Боскай магутнасці як Суддзя жывых і мёртвых. Гэтае прышэсце застаецца для нас таямніцай. Не ведаем ні дня, ні гадзіны, калі прыйдзе Сын Чалавечы. Божае слова сцвярджае, што гэты дзень настане раптоўна. Такім чынам, Езус заклікае нас не пераставаць чуваць ды маліцца. Штогадовая адвэнтавая падрыхтоўка да перажывання таямніцы Нараджэння Божага Сына павінна стаць таксама напамінам пра неабходнасць пастаяннай гатоўнасці да сустрэчы з Божым Сынам падчас Яго другога прыходу ў славе.
   
   
    Пане Езу Хрысце, дазволь мне заўсёды мець Тваю ласку, каб я мог стаць перад Табою ў любы момант свайго жыцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.