ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

8 лістапада 2020 года

Ад шчырага сэрца

ostrobramska


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Леанарду Станкоўскаму
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святы заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае плашчом мацярынскай пяшчоты, Усемагутны шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Солаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Вітольду Чургану
з нагоды імянін перасылаем шмат сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды 19-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў шчыра дзякуем за тое, што нясеце нам радасць Евангелля. Мы ўдзячны Богу, Вашай сям’і і ўсім, хто стаяў ля вытокаў выбару Вашага жыццёвага шляху, за тое, што маем такога святара. Няхай міласэрны Пан адорыць моцным здароўем і бясконцым натхненнем, святло Хрыста няхай асвячае святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай сцежкай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца. Мы ўдзячны Вам за ўдзяленне святых сакрамантаў, Вашу любоў, духоўнае кіраўніцтва, парады, настаўленні, клопат аб нашым збаўленні, за нялёгкую працу на ніве Пана для ратавання кожнай заблукалай душы.
З малітвай і павагай парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
Вітольду Лазавіцкаму
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Радуні
❧✿❧
Паважаны айцец
Андрэй Зуй!
Шчыра віншуем Вас з днём нараджэння і надыходзячымі імянінамі. Няхай добры Бог асвятляе шчодрымі ласкамі Ваш жыццёвы шлях, адорвае моцным здароўем, дае натхненне, цярплівасць і вытрымку на доўгія гады служэння. Няхай Усявышні з Неба на Вас Святога Духа спасылае, Быць шчырым і мудрым пастырам няхай Ён Вас бласлаўляе. Прыносіць сваёй працай багаты, добры плён, Служыць аддана Богу аж да апошніх сваіх дзён.
З павагай і любоўю вернікі з касцёла св. Яна Хрысціцеля з в. Гарадзішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Раманоўскаму
з нагоды дня нараджэння дасылаем самыя цёплыя віншаванні. Няхай кожны новы дзень прыносіць Вам толькі добрыя весткі, сэрца не кранаюць трывогі і смутак, а служэнне, да якога ставіцеся так адказна, прыносіць толькі задавальненне і радасць. Няхай агеньчык дабрыні, запалены Панам Богам у Вашым сэрцы, гарыць на працягу ўсяго жыцця і ніколі не гасне. Здароўя моцнага, апекі Божай Маці, Дароў Святога Духа, новых планаў! А Ваша годнасць, дабрыня і святасць – Найлепшы прыклад для парафіянаў. Шчасці Божа Вашым бацькам і хросным за выхаванне такога святара.
З павагай вернікі з касцёла МБ Ружанцовай у Граўжышках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Леону Ладышу
з нагоды імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою і Божага бласлаўлення. Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці чувае над Вамі кожны дзень, святы заступнік нястомна апекуецца, а паслуга будзе напоўнена моцай і дарамі Святога Духа.
З пашанай былыя парафіяне з Войстама
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Раманоўскаму
з нагоды 6-ай гадавіны святарства і дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на Божай ніве, а таксама дапамогі Пана на нялёгкім святарскім шляху і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень, а побач – добразычлівых людзей.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Радзюку
з нагоды 16-ай гадавіны святарства прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін. Жадаем шмат радасці ў душпастырскай паслузе, а таксама сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх Вы сустрэнеце на сваім святарскім шляху, адорваюць дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог спасылае на Вас свае шчодрыя дары.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды 14-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем вялікай радасці ад кожнага дня душпастырскай паслугі, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог адорвае Вас моцным здароўем, а Маці Божая мае ў сваёй апецы і выпрошвае патрэбныя ласкі ў Пана, каб Вы далей адважна крочылі па нялёгкіх сцежках святарскага жыцця.
З малітвай і памяццю былыя парафіяне з в. Моцевічы
❧✿❧
Шаноўнай Спадарыні
Яніне Утыра
з 80-годдзем ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, стойкасці і міру ў душы. Няхай радасць і спакой заўсёды Табе спадарожнічаюць, смутак заўсёды абмінае і жыццё плыве ў радасці, а Маці Божая асвячае Твой шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
Юзаф і Зоф’я Утаўка разам з дзецьмі і ўнукамі
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Алег Шпень!
У час смутку і жалобы прыміце сардэчныя спачуванні ў сувязі з адыходам у вечнасць дарагой мамы. Мы ўдзячны Пану Богу за св. п. спадарыню Рэгіну, якая была ахвярнай дабрадзейкай нашай парафіі. У сваіх малітвах просім Усемагутнага аб ласцы Неба і вечнай хвалы для яе, а для Вас – аб моцы, каб цярпліва перажыць гэтую заўчасную страту з любоўю да Пана Бога.
Вернікі з касцёла Апекі НПМ у Дайлідках

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.