ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (5)

Прэса

catholicby2018 інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам. Падзея адбылася з нагоды ўручэння прадстаўніком папы Францішка копіі даверчых грамат.
    Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Між іншым, Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў мясцовым Касцёле.

ave рэлігійны часопіс
    Бог, будучы свабодным у сваіх прадвызначэннях, ствараючы нас на ўласны вобраз і падабенства, надзяліў таксама дарам, якім ёсць свабода. Чалавек імкнецца да свабоды заўсёды і вельмі не любіць, калі хтосьці яго ў гэтым абмяжоўвае.
    Бог шануе людскую свабоду, бо такімі нас хоча бачыць. Але мы вельмі часта імкнёмся абмежаваць свабоду Пана, што найбольш яскрава выяўляецца ў прэтэнзійнай малітве і прыпісванні Яму адказнасці за няшчасці і беды.... Мы свабодныя, але не ўмеем гэтым дарам карыстацца. Таму не супакоіцца сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Богу.
   
radio vaticana беларуская рэдакцыя
   Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Іерарх прыбыў па запрашэнні Дзяржаўнага сакрата- рыята.
    “Мы доўга размаўлялі пра складанасць сітуацыі ў Беларусі і ў мясцовым Касцёле. Таксама сустрэча была прысвечана пошуку шляхоў вырашэння сітуацыі, у якой знаходжуся сёння асабіста я, – зазначыў арцыбіскуп Тадэвуш. – Хачу сказаць, што Святы Пасад сапраўды прыкладае шмат намаганняў, каб праблема была вырашана. Спадзяюся, што наступныя крокі дапамогуць ва ўрэгуляванні складанага пытання”.
   
grodnensis інтэрнэт-партал
Кс. Анджэй Ганчар выехаў на місіі ў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку, у дыяцэзію Буар. Яго сардэчна прыняла супольнасць місіянераў, якія прыбылі з Польшчы.
    Сёння важнейшай задачай для кс. Анджэя з’яўляецца вывучэнне мясцовай мовы санга. Ёй неабходна авалодаць у кароткі час, каб магчы цэлебраваць св. Імшу, спавядаць, рыхтаваць гамілію, мець зносіны з тутэйшымі жыхарамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.