ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Як Касцёл паўплываў на развіццё культуры і навукі?
Імёны такіх дзеячаў культуры, як Мікеланджэла Буанароці і Леанарда да Вінчы, не патрабуюць прадстаўлення. Сёння мы захапляемся іх шматлікімі шэдэўрамі сакральнага будаўніцтва, скульптурамі і карцінамі. Талент гэтых людзей змог раскрыцца менавіта праз дапамогу і апякунства Касцёла. †
У музыцы варта згадаць імя знакамітага кампазітара Антоніа Вівальдзі, які быў каталіцкім святаром. Яго знакаміты твор “Чатыры пары года” з’яўляецца адным з самых вядомых па сённяшні дзень. Многія са сваіх твораў Вольфганг Амадэй Моцарт, Людвіг ван Бетховен, Іаган Себасцьян Бах, Ёзэф Гайдн прысвячалі рэлігійнай тэматыцы, каб больш поўна раскрыць праз музыку сутнасць евангельскага паслання.
Дарэчна прывесці і імёны некаторых выдатных даследчыкаў і навукоўцаў, якія былі адначасова шчырымі католікамі. Сярод іх Уільям Окам – англійскі філосаф, манах францішканскага ордэна. Ён з’яўляецца бацькам сучаснай эпістэмалогіі – навукі пра веды. Мікалай Кузанскі – нямецкі мысліцель, вучоны-энцыклапедыст, матэматык, каталіцкі кардынал.
У сферы астраноміі адным з першых выказаў ідэю, што Сусвет бясконцы і не мае цэнтра ні на Зямлі, ні на Сонцы; а таксама пра тое, што ўсе свяцілы рухаюцца і складаюцца з рэчываў, падобных да зямных (а не з “вечнага эфіру”, як лічылі паслядоўнікі Арыстоцеля). Філіп Матэус Ган – нямецкі святар і вынаходнік. Адным з першых вынайшаў падліковую машыну, распрацоўваў гадзіннікавыя механізмы і астранамічныя прыборы. Грэгар Мендэль – аўстрыйскі біёлаг і батанік, аўтар матэматычных законаў генетыкі і ў той жа час святар, а пасля – настаяцель Аўгусцінскага абацтва св. Тамаша ў Старэ Брно (Чэхія). Жорж Лемэтр – бельгійскі астраном і матэматык, каталіцкі святар. Асноўны навуковы ўклад унёс у астрафізіку і касмалогію. Першым сфармуляваў тэорыю Сусвету, які пашыраецца, і яго зараджэнне з “першапачатковага атама”. Пазней тэорыя была названа “Вялікім выбухам”, і менавіта пад гэтай назвай вядома ў навуцы сёння. Можна смела сцвярджаць, што Касцёл значна паўплываў на сферы культуры і навукі. Ён адыграў і працягвае адыгрываць вялікую ролю ў развіцці грамадства.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 24 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.