ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл (3)

Варта ведаць

☞ Лаос. 4 хрысціяніна арыштаваны за арганізацыю пахавальнай цырымоніі. Яны абвінавачваюцца ў “парушэнні мясцовых звычаяў і традыцый”. Нягледзячы на тое, што затрыманым афіцыйна не прад’яўлена абвінавачанне ў якіх-небудзь злачынствах, яны застаюцца ў турме да чакання рашэння ўлад аб далейшым разглядзе справы. Хрысціяне складаюць у краіне каля 2% ад усіх жыхароў і, як пераважна аднародная рэлігійная меншасць, сутыкаюцца з пастаяннымі формамі дыскрымінацыі, уключаючы злоўжыванне судовай уладай.

    ☞ Польшча. Канстытуцыйны суд краіны пастанавіў, што г. зв. еўгенічны аборт у законе аб планаванні сям’і, ахове чалавечага плода і ўмовах дапушчальнасці абортаў з’яўляецца неканстытуцыйным. Дадзенае рашэнне азначае, што палажэнне, на падставе якога робіцца пераважная большасць абортаў, адмяняецца. У сувязі з гэтым прыхільнікі абортаў выказваюць сваю незадаволенасць. Удзельнікі пратэстаў, між іншым, апаганьваюць святыні і перапыняюць нядзельныя службы.
   
   ☞ Ірландыя. Абвастрэнні, звязаныя з каранавірусам могуць прывесці да турэмнага зняволення для святароў, якія адпраўляюць св. Імшу з удзелам людзей. Згодна з прынятай папраўкай у Закон аб ахове здароўя 1947 года, дапускаюцца толькі мерапрыемствы на адкрытым паветры – пры ўмове, што ўдзел у іх могуць прыняць асобы максімум з 2-ух месцаў жыхарства. Сярод забароненых мерапрыемстваў знаходзяцца рэлігійныя сходы. Выключэнне складаюць пахаванні (пры ўмове прысутнасці не больш за 25 чалавек і ксяндза). За злачынства супраць гэтых правіл прадугледжаны штраф да 2500 еўра, пазбаўленне волі на 6 месяцаў ці абодва гэтыя пакаранні разам.
   
   ☞ Украіна. У катэдры св. Аляксандра ў Кіеве святарскае пасвячэнне атрымаў 71-гадовы дыякан. А. Мікола Ермакоў паходзіць з Беларусі. Новапрэзбітэр з’яўляецца красамоўным пацвярджэннем таго, што ўзрост не перашкода для Бога, і таму ніколі не позна адказаць на пакліканне да святарскага служэння. Пасвячэнне ўдзяліў ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі кс. біскуп Віталій Крывіцкі.
   
    ☞ Кітай. Джымі Лай, міліянер і ганконгскі медыямагнат, якому былі прад’яўлены прэтэнзіі крымінальнага характару пасля падтрымкі дэмакратычнага руху, заяўляе, што не пакіне ні горад, ні веру ў Бога. Публічны дзеяч быў падтрымкай кард. Ёзэфа Зэна, які ахрысціў яго ў 1997 годзе. Мужчына абвінавачваецца на падставе новага жорсткага закона аб нацыянальнай бяспецы, які Кітай увёў у абыход заканадаўства Ганконга. Згодна з ім, чалавек, прызнаны вінаватым у сецэсіі, дыверсійнай дзейнасці, тэрарызме альбо змове з замежнымі сіламі, можа атрымаць не менш за 10 гадоў пазбаўлення волі.
   
    ☞ ЗША. Стратасферная абсерваторыя інфрачырвонай астраноміі зрабіла адкрыццё: на Месяцы, у кратары, названым у гонар нямецкага езуіта кс. Хрыстафора Клавія, знойдзена вада. На здзіўленне навукоўцаў, яе сляды выявілі на асветленай сонцам паверхні. Да гэтага часу меркавалася, што яна сустракаецца толькі ў халодных, цяністых месцах. Кратэр Клавій размешчаны ў паўднёвым паўшар’і Месяца. Ён бачны з Зямлі дзякуючы велізарным памерам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  27

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.