ГРОДНА
Субота,
27 ліпеня 2024 года |
У гродзенскай катэдры аднавілі алтар св. Юды Тадэвуша
![](/images/stories/n549/juda3.jpg)
У свята свсв. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага 300-гадовага алтара св. Юды Тадэвуша. Асвячэнне падчас св. Імшы здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. †
Рэстаўрацыйныя працы ў базіліцы пачаліся больш за 2 гады таму. Алтар спачатку разабралі, аднавілі пашкоджаныя драўляныя часткі, а пасля зборкі пакрылі пазалотай – так ён выглядаў раней. Змяніўся толькі сам колер алтара. Многія часткі скульптур давялося выразаць нанова.
На заканчэнне ўрачыстасці кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч падзякаваў усім, хто духоўным і матэрыяльным чынам паспрыяў аднаўленню алтара. Асаблівым чынам іерарх выказаў падзяку пробашчу кс. каноніку Яну Кучынскаму за руплівасць у аднаўленні катэдральнай святыні – маці ўсіх касцёлаў дыяцэзіі, якая “з кожным годам становіцца ўсё прыгажэйшай”.
Пробашч парафіі паведаміў, што на гэтым рэстаўрацыйныя працы ў касцёле не завершацца: у бліжэйшы час пачнецца аднаўленне яшчэ аднаго алтара. Кс. Ян выказаў надзею, што дзякуючы ахвярнасці і малітоўнай падтрымцы вернікаў і многіх зычлівых людзей атрымаецца аднавіць і іншыя алтары ў катэдры.
|
![](/images/stories/n549/juda1.jpg)
![Момант асвячэння адноўленага алтара Момант асвячэння адноўленага алтара](/images/stories/n549/juda2.jpg)
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 158 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.