ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня
2024 года
 

XXXIII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мц 25, 14–15. 19–21
Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: “Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў слуг сваіх і даручыў ім маёмасць сваю. Аднаму даў пяць талантаў, другому – два, іншаму – адзін, кожнаму паводле ўласных магчымасцей, і ад’ехаў.
    Па доўгім часе прыходзіць гаспадар слуг гэтых і патрабуе ад іх рахунку.
    Той, які атрымаў пяць талантаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талантаў і кажа: “Гаспадар, пяць талантаў ты даў мне; вось яшчэ пяць талантаў я зарабіў на іх”. Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.

Заўсёды быць у стане ласкі
   Прыпавесць пра таленты, якую Касцёл прапануе нам напрыканцы літургічнага года, вучыць, што Бог шчодра адорвае кожнага чалавека ў адпаведнасці з яго здольнасцямі. Гэты падарунак становіцца адказным заданнем. Важнае значэнне мае вернасць у дробных на першы погляд рэчах. Менавіта з іх і складаецца канчатковы поспех. Дзеля невялікіх перамог трэба працаваць кожны дзень, стойка і мужна.
    Той, хто закопвае свой дар з-за маладушнасці і страху, ужо страціў свой шанс. Той, хто выкарыстоўвае даброты, атрыманыя ад Пана, і памнажае іх праз верную штодзённую працу, з’яўляецца добрым слугой. А той, хто думае, што неяк там будзе, і не прыкладвае рукі да працы – марнуе атрыманае і забывае, што трэба разлічвацца.
    Пан калісьці вернецца, і кожны з нас стане перад Ім з уласным рахункам, дзе важным пунктам з’яўляецца прыбытак. Недастаткова не змарнаваць, неабходна яшчэ развіць тое, што было дадзена “ў арэнду”. Калі талент, пра які ідзе гаворка, з’яўляецца Божай ласкай, то гэтая прытча – нашмат больш, чым пра выкарыстанне нашых прыродных дароў і добрых схільнасцей, – нагадвае аб памнажэнні ў сабе рэальнасці Божага Валадарства, будуючы яго ў сэрцы шляхам сталых выбараў.
   
    Пане Езу Хрыстэ, дазволь мне кожны дзень трываць у асвячальнай ласцы. Усведамляю, што толькі Твая ласка адкрые перада мной брамы Божага Валадарства.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  27

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.