ГРОДНА
Пятніца,
23 лютага
2024 года
 

XXXII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мц 25, 1–13
Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: “Валадарства Нябеснае будзе падобна да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх было неразумных, а пяць – мудрых. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. Але сярод ночы ўзняўся крык: «Вось жаніх, выходзьце яму насустрач». Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым: «Дайце нам вашага алею, бо нашы светачы гаснуць». А мудрыя адказалі: «Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе». Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх і тыя, якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыходзяць і астатнія панны ды кажуць: «Пане, пане, адчыні нам». Ён жа сказаў ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: не ведаю вас». Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны”.

Падрыхтавацца да сустрэчы з Богам
    Мы жывём у свеце, які не любіць чакаць. Прызвычаіліся да таго, што ўсё маем неадкладна. У прыпавесці пра дзесяць паннаў Езус вучыць нас чакаць Яго прышэсця.
    У Божай эканоміцы сустрэч з чалавекам не спрацоўваюць узоры сучаснага свету. Часам Бог прыходзіць нечакана, а часам нібы марудзіць. У чаканні Яго прыходу гаворка ідзе не пра пільнасць, бо заснулі ўсе панны, а пра падрыхтоўку – збор належнага запасу алею. Нічога каштоўнага, зусім звычайная рэч – алей. Пакуль ён ёсць, ніхто не звяртае на гэта ўвагі, але калі яго не засталося, “неразумныя панны” скончылі трагічна, застаўшыся “звонку”.
    Алеем для сучасных хрысціян, якія чакаюць прышэсця Пана, з’яўляецца малітва – звычайная, штодзённая, але настойлівая. Гэта святло душы. Недастаткова аднойчы паўдзельнічаць у рэкалекцыях ці паломніцтве, трэба сістэматычна “падліваць” алей у свае лямпы, каб яны не згаслі. Такім чынам, чаканне – гэта не зусім трата часу, а шанс падрыхтавацца да сустрэчы з Езусам. Давайце ж здолеем ім скарыстацца.
   
    Пане Езу Хрыстэ, дай мне ласку заслужыць сустрэчу з Табой у Нябесным Валадарстве. Ад усяго сэрца прагну ўжо сёння шчаслівай вечнасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  313

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.