ГРОДНА
Нядзеля,
27 красавіка 2025 года |
25 кастрычніка 2020 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцяць спакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем, каб Анёл-ахоўнік моцна трымаў Вас за руку і дапамагаў у розных складаных жыццёвых сітуацыях. Дзякуем за добрае сэрца, мудрыя парады і тое, што Вы з намі.Алегу Пятрашку З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Лядска
|
❧✿❧
Паважанаму Айцу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, цярплівасці ў душпастырскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх сустракаеце на святарскім шляху, адорваюць прыязнасцю і зычлівасцю, а Маці Божая атуляе плашчом сваёй любові і нястомна Вамі апекуецца.Дзмітрыю Лабкову З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Гродна-Дзевятоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сілы ў душпастырскай працы, дароў Святога Духа і нястомнай апекі Маці Божай і св. Юзафа. Няхай Ваш святы заступнік Юда Тадэвуш выпрошвае ў Езуса патрэбныя ласкі, каб праз сваю паслугу Вы здабывалі для Яго як мага больш людскіх сэрцаў.Тадэвушу Крыштопіку З малітвай вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской доб- разычлівасці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух штодзённа адорвае сваімі дарамі.Тадэвушу Крыштопіку Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, сілы і стойкасці ў выкананні нялёгкай паслугі, апекі Маці Божай і святога заступніка на кожны дзень жыцця, а таксама шмат Божых ласкаў.Вячаславу Матукевічу З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дудаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін і юбілею перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач будуць толькі доб- разычлівыя людзі. Няхай спакой і радасць паселяцца ў Вашым сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем шмат здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові.Дзмітрыю Несцеру Вернікі з капліцы ў Вінцуках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін і юбілею жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці, нязгаснага запалу ў шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом, цеплынёй і дабрынёй свайго сэрца. Няхай Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць і малітвы.Дзмітрыю Несцеру Вернікі з капліцы ў Суражы
❧✿❧
Складаем словы шчырага жалю і спачування ўсім родным у сувязі са смерцю Ксяндза каноніка Юзафа Ганчыца.
Яднаемся з Вамі ў малітве, дзелячы боль і смутак. Няхай міласэрны Бог дадасць сіл, каб перанесці цяжар страты блізкай асобы, і як мага хутчэй прыме душу памерлага ў сваё Валадарства.Вернікі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 249 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.