ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка 2024 года |
Душпастырству “OPEN” 15 гадоў
Гэтая моладзь вельмі актыўная. Яна дасканала ўсведамляе, што ад яе сёння шмат залежыць у жыцці Касцёла.
Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне адзначыла сваё 15-годдзе. З гэтай нагоды ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар супольнасці. †
Св. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гамілію прамовіў дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Сёння да душпастырства належыць шмат людзей. У яго межах дзейнічае некалькі груп. Найбольш папулярная з іх – “Уваскрасенне”, дабрачынная суполка, у якой займаюцца дапамогай хворым дзецям, сіротам, бяздомным.

Некаторыя маладыя людзі сустрэлі ў душпастырстве сваіх сужэнцаў і сёння ўжо ўтвараюць сем’і. Па іх ініцыятыве ў межах моладзевай супольнасці паўстала душпастырства маладых сем’яў. Раз на месяц сужэнцы разам з дзецьмі прыходзяць на спецыяльную св. Імшу і катэхезу.
Кс. канонік Антоній Грэмза, які з самага пачатку з’яўляецца душпастырам “OPEN”, падсумоўваючы 15 гадоў дзейнасці “Божай справы”, з вялікім гонарам падкрэслівае, што за гэты час узнікла сапраўды моцная супольнасць маладых людзей. “Гэтая моладзь вельмі актыўная. Яна дасканала ўсведамляе, што ад яе сёння шмат залежыць у жыцці Касцёла. Найбольш цешыць тое, што моладзі можна даручаць канкрэтныя задачы для выканання”, – гаворыць святар.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 78 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.