ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

XXX Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мц 22, 34–40
Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: “Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?”.
    Езус сказаў яму: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж – падобная на яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі”.

Пакліканыя да любові
    Чалавек пакліканы да любові. Пан Бог стварыў нас з любові і запрасіў адгукнуцца на Яго любоў, пераймаць яе і заражаць ёю свет. Вось чаму ў жыцці хрысціяніна надзвычай важныя 3 рэчы: верная любоў да Бога, здаровая любоў да сябе і ахвярная любоў да іншага чалавека.
    Любоў да Бога датычыць нашых адносін з Ім. Любіць – гэта не толькі думаць пра Бога з пяшчотай, прыгожа аб Ім гаварыць і набожна маліцца. Любоў да Бога выяўляецца ў тым, што Ён сапраўды з’яўляецца маім Богам, адзіным Панам, што найважнейшы для мяне, і разам з Ім ладжу сваё жыццё. Тады сапраўды люблю Бога, веру ў Яго, давяраю Яму і магу даручыць Яму сябе і ўсё, чым жыву.
    Любоў да сябе датычыць нас саміх і заключаецца ва ўменні любіць сябе так, як палюбіў нас Бог. Гаворка, аднак, не ідзе пра эгацэнтрычную, эгаістычную ці нарцысічную любоў. Любіць сябе – значыць бачыць сябе вачыма Бога і пачувацца яго любімым дзіцём. Любоў да бліжняга датычыць сясцёр ды братоў і выяўляецца ў тым, як мы думаем, размаўляем і дзейнічаем. Любоў да бліжняга – гэта не простае стаўленне дабрыні і прыязнасці. Любіць іншага чалавека, нават ворага, значыць быць да яго такім міласэрным, як міласэрны Бог. Гэта жаданне і пошук яго дабра, здольнасць прысвяціць яму свой час, сілы, духоўныя і матэрыяльныя даброты. Калі я сапраўды чалавек любові, то хачу для бліжняга таго, чаго хоча для яго Бог: бласлаўлення ды шчасця на зямлі і вечнага жыцця ў раі.
   
    Пане Езу Хрыстэ, дапамажы мне заўсёды быць чалавекам любові, каб любіў Цябе усім сэрцам, а бліжняга, як самога сябе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.