ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
Мастацтва надмагілляў, або як перадаць пасланне Евангелля
П
адчас актавы Усіх Святых будзем часцей наведваць могілкі. Маліцца каля месцаў пахавання блізкіх і, мінаючы надмагіллі невядомых нам спачылых, гаварыць пра сябе “Вечны супакой” у іх інтэнцыі. А што кажуць гэтыя помнікі нам у адказ?

Ці можна назваць сумнай прафесію чалавека, які займаецца вырабам надмагільных помнікаў? Часлаў Міскевіч, які 20 гадоў жыцця прысвяціў дадзенай справе, упэўнены, што не. Сцвярджае, што гэтае рамяство не пра сыход, а пра пераход. Да таго ж, часта яшчэ і крыніца творчага натхнення. †

“Часта людзі звяртаюцца і да цытат з Бібліі або просяць выбіць выяву Хрыста ці Маці Божай”, – распавядае мужчына. – Мы (кампанія «Гранітон» – заўв. аўт.) заўсёды выкарыстоўваем індывідуальны падыход у працы з кліентам. Запрашаем мастака, які прапануе шматлікія варыянты: бо кожны, вядома, хоча ў асаблівы спосаб ушанаваць памяць роднага – «каб не было, як у другіх». Дзякуй Богу, тэхналогіі сёння дазваляюць здзейсніць, здавалася б, неверагоднае: нават калі няма якаснага здымка памерлага, гэта можна паправіць. З апошняга – рабілі на партрэце ўсмешку, якой дагэтуль не было. Бо чалавек жа ідзе па ўзнагароду да Пана!”.

Спадар Часлаў распавядае, што калі казаць пра Гродна і рэгіён, то тут могілкам уласціва манументальнасць, якая прыйшла з Захаду. “Здараецца, замовяць бюст у натуральную велічыню або станістыя фігуры Анёлаў-ахоўнікаў. Усходу краіны, у сваю чаргу, адпавядае большая сціпласць: вертыкальная стэла, кветнік і агароджа”, – адзначае майстар.
Як асабліва цікавую практыку спадар Часлаў адзначае замаўленне для сябе надмагільных помнікаў загадзя. “Звычайна гэта людзі ва ўзросце ад 60-ці да 80-ці гадоў. Памятаю, адна жанчына папрасіла, каб на помніку намалявалі яе «маладой прыгажуняй». Дык пасля часта да нас у майстэрню завітвала: то пірог прынясе, то каву, з намі пагамоніць, сваім партрэтам палюбуецца. Толькі праз 10 гадоў ужо дзеці прыйшлі помнік забіраць, – узгадвае мужчына. – Быў і другі займальны выпадак. Жанчына замовіла помнік для сябе патаемна ад мужа. А пасля са словамі «зраблю сужэнцу падарунак» аформіла замову і для яго. У выніку надмагіллі праляжалі ў іх у гаражы амаль 15 гадоў. Калі памёр муж той жанчыны, помнік ужо перастаў ёй падабацца. Забралі назад, зрабілі нанова – адзін агульны замест двух асобных”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 275 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.