ГРОДНА
Пятніца,
12 красавіка
2024 года
 

11 кастрычніка 2020 года

Ад шчырага сэрца

РУЖАНЦОВАЯ БМ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Стэцкевічу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Кожны з нас усёй душой рады слухаць словы Вашай пропаведзі, парады або падтрымкі ў шчаслівыя моманты ці ў складанай жыццёвай сітуацыі. Вашы мудрасць, дабрыня і клопат пра людзей заўсёды з’яўляюцца для нас прыкладам у паўсядзённым жыцці. Дзякуем за Вашу бясконцую адданасць Касцёлу і любоў да Божага люду! Хай Ваша праведная праца і надалей дае шматлікія плады, а найлепшым падарункам будзе радасны жыццёвы шлях. Ад усяго сэрца просім у Бога для Вас вялізнай цярплівасці і цялесных сіл. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага святла і мудрасці, Божай дапамогі і бласлаўлення ў жыццёвых справах, нялёгкіх працах і добрых пачынаннях. Хай кожны Ваш дзень будзе пад аховай Езуса Хрыста і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі, а з падтрымкай нябеснага заступніка св. Міхала Арханёла хай шчодра адмерваюцца Вашы добрыя ўчынкі на карысць парафіян і нашага касцёла!
З малітвай вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Звяжынскаму
з нагоды 21-ай гадавінай святарскага пасвячэння складаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, супакою, Божага бласлаўлення. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай дарогай да святасці і ахінае сваёй апекай.
Апостальскі рух “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Шмыгіну
з нагоды імянін шчыра жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даверыў выкананне такой адказнай паслугі, адорыць шчодрымі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом, а святы Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міжэрычаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Міхалу Стэцкевічу
з нагоды імянін жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень, заступніцтва св. Міхала Арханёла, а таксама моцнага здароўя на доўгія гады, радасці і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню і адкрытасць, шчырасць і ахвярнае служэнне.
З малітвай і павагай вернікі з парафіі св. Казіміра, Першамайск-Няцеч
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Юзафу Багдзевічу
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб здароўе было моцным, жыццё – доўгім, творчыя сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай Вас заўсёды асвячаюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа, апека Панны Марыі, а Езус адорвае сваімі ласкамі. Няхай любоў і спакой заўсёды яснеюць у сэрцы.
Удзячныя вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Артуру Малафею
з нагоды імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе будзе моцным, творчыя сілы – бясконцымі, а радасць ад плёну працы – штодзённай. Няхай Вас заўсёды асвятляюць прамяні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Панны Марыі, Езус валадарыць у сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святыя заступнікі нястомна апекуюцца Вамі. Мы вельмі Вам удзячны за шчырыя малітвы, павучальныя казанні, зычлівасць, дабрыню, сціпласць, цярплівасць, цудоўную ўсмешку, а таксама за клопат пра людзей і касцёл. Аддзяч Вам, Божа!
З памяццю ў малітве парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Пышынскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, задавальнення са святарскай паслугі, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае сваім святлом, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца.
Былыя парафіяне з парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Пышынскаму
з нагоды дня нараджэння шлём сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, сіл і стойкасці, нястомнага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай шчасце спрыяе, Анёл- ахоўнік адорвае любоўю, а здароўе не падводзіць. У Вашых вачах мы бачылі любоў і дабрыню. Як знак Божай любові ўспрымаем тое, што дзякуючы Вашым намаганням маем магчымасць сустракацца з Панам Богам у адноўленым касцёле. Молімся аб моцы і здароўі на доўгія гады для Вашай мамы. Шчыра дзякуем за паслугу, малітву, дабрыню і клопат пра кожнага з нас.
З малітвай, любоўю і павагай парафіяне з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Антонію Казлоўскаму
з нагоды 16-ай гадавіны святарскай паслугі ў нашай парафіі ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця. Дзякуем за адданую працу ў нашай супольнасці, духоўную апеку, клопат аб святыні, увагу да кожнага верніка, шчырую малітву, добрую ўсмешку і вялікае сэрца.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Ігару Анісімаву
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог асвячае дарогу Вашага жыцця, узмацняе розум і сэрца, каб Слова, якое выходзіць з Вашых вуснаў, стала агнём святла і моцай нашай веры. Няхай Цела і Кроў Збаўцы так моцна злучаць Вас з Богам, каб ніколі не аддаліліся ад Яго, а наша гарачая і сардэчная малітва хай будзе для Вас падтрымкай у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў на ніве Пана і ў Вашым жыцці. Шчасці Божа на доўгія гады!
З дарам малітвы парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  264

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.