ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (3)

Прэса

ave рэлігійны часопіс
    У адносінах бацькоў і дзяцей сустракаецца даволі частая праблема: бацькі хочуць кантраляваць усё, што адбываецца ў жыцці іх дзяцей. Парадаксальна, але чым большы кантроль, тым меншае жаданне яму паддавацца. Падумайце, ці надоўга ўдавалася вам скандаламі, змушэннем і бясконцымі званкамі ўтрымаць гэты кантроль?
    На дзяцей можна паўплываць сілаю, толькі пакуль яны дзеці, пакуль бацькі для іх безумоўны аўтарытэт. Пакуль яны яшчэ несамастойныя, можна нешта ім забараніць, неяк пакараць. Але як толькі дзіця пачынае імкнуцца да самастойнасці, бацькі змогуць уплываць на яго толькі тады, калі яны маюць сапраўдны аўтарытэт.

catholicby2018 інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пленарным пасяджэнні Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ). З-за эпідэміялагічнай сітуацыі яно адбылося ў рэжыме анлайн.
    Старшыні біскупскіх канферэнцый Еўропы абмеркавалі выкліканыя пандэміяй каранавіруса пастырскія і рэлігійныя праблемы. Перадусім падзяліліся вопытам перажывання няпростага часу ў розных краінах. Акрамя таго, былі закрануты праблемы, звязаныя з ачышчэннем духоўнага жыцця, рэлігійнасцю і хрысціянскай культурай.
    Наступнае пленарнае пасяджэнне РКБЕ адбудзецца ў верасні 2021 года ў Рыме (Італія).
    Секта ўзнікла з групы асоб, якія ў 2003–2008 гадах адкалоліся ад Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, а ў 2011 годзе абвясцілі сябе “патрыярхатам” на чале з былым каталіцкім ксяндзом з Чэхіі Антанінам Дагналам.
rm by інтэрнэт-радыё
   Ці пачуццё віны можа быць маркерам для таго, каб пашукаць у гэтым месцы свой грэх? Пачуццё віны – псіхічны стан. І ён не з’яўляецца добрым станам, таму як мага хутчэй трэба з яго выходзіць. Аднак з гэтага можа нараджацца пачатак перамен. Калі хтосьці ўва мне спрабуе абудзіць пачуццё віны, трэба сказаць сабе: “Стоп! Што з гэтага вынікае? Што я магу зрабіць або што не павінен рабіць? Што ад мяне залежыць?”. Пачуццё віны не павінна быць статычным: трэба з яго выходзіць, каб гэта прыносіла плён.
    Такім чынам, пачуццё віны з’яўляецца псіхічным станам, не духоўным. Зазірнуць у яго можна, але капацца не трэба.
grodnensis інтэрнэт-партал
Пасля рамонту зноў адкрыўся сацыяльны пункт дапамогі ў Гродне па адрасе Дзяржынскага, 92.
    Супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі працуюць з сацыяльна неабароненымі пластамі насельніцтва, якім патрабуецца падтрымка. У пункце можна атрымаць дапамогу ў выглядзе адзення, абутку, уралагічных памперсаў, мыліц, хадункоў, пасцельнай бялізны і цацак для дзяцей.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.