ГРОДНА
Субота,
19 красавіка 2025 года |
Як дапамагчы дзіцяці ў адаптацыі да школы?

Верасень – месяц старту навучання ў школе. Некаторым дзецям ён даецца лягчэй, некаторым цяжэй. Адным удаецца вельмі хутка ўвайсці ў рытм школьнага жыцця, а ў іншых гэта атрымліваецца павольней, і адаптацыйны перыяд можа доўжыцца да месяца. Праўда ў тым, што ўсім дзецям пасля канікул патрэбны час на адаптацыю да школы.
Разважаючы пра працэс развіцця дзяцей, мы забываемся, што акрамя фізічнай і інтэлектуальнай сталасці, існуе яшчэ і школьная сталасць. Навуковая літаратура вызначае школьную сталасць як набор неабходных для дзіцяці характарыстык, што дазваляюць яму лепш прыстасавацца да школы. †

Часцей за ўсё гэта ўзрост 6-7 гадоў. І, вядома, менавіта першакласнікам найбольш складана ўвайсці ў новае асяроддзе пад назвай “школа”. Хоць, несумненна, у кожным класе могуць узнікнуць цяжкасці, звязаныя з гатоўнасцю вучыцца і здольнасцю выконваць пастаўленыя задачы.
Важна, каб бацькі былі ўпэўнены, што іх сын ці дачка здольны ўзяць на сябе ўсе абавязкі, звязаныя з распачаццем вучобы. Добра, калі бацькі ўжо ў дзіцячым садку паклапоцяцца аб тым, каб дзіця выпрацоўвала ў сабе гатоўнасць вучыцца, каб здабыванне новых ведаў было для малога яго вялікай жыццёвай прыгодай. Бацькі павінны данесці да дзіцяці, што навучанне не з’яўляецца забавай, а перыяд сталення і вучобы мае свае правілы і нормы.
Што можна зрабіць, каб забяспечыць дзіцяці добры старт у 1 класе:
1. Развіваць самастойнасць дзіцяці (напрыклад, малое вучыцца самаабслугоўванню);
2. Фарміраваць настойлівасць і сістэматычнасць (калі якая-небудзь задача ўжо распачата, варта яе скончыць);
3. Развіваць назіральнасць і вучыць правільнаму вымаўленню (не трэба пераймаць маўленне дзяцей, але заўсёды гаварыць правільна);
4. Развіваць цікавасць да кніг;
5. Прывіваць правілы культурных паводзін;
6. Развіваць станоўчую матывацыю да навучання (не варта палохаць дзіця школай, трэба заахвочваць вучыцца);
7. Можна растлумачыць дзіцяці, што перад тым, як пачаць рыхтаваць хатняе заданне, ці перад тым, як ісці ў школу, можна памаліцца свайму Анёлу-ахоўніку.
Я пералічыў толькі некаторыя спосабы забеспячэння добрага старту навучання. Іх, вядома, значна больш. Ды і бацькі, якія лепш ведаюць сваіх дзяцей, таксама могуць прыдумаць свае спосабы, каб дапамагчы сыну ці дачцэ пазітыўна ўспрымаць школьнае навучанне і неабходнасць набываць новыя веды.
Праца выхавання вельмі цяжкая, і бацькі павінны набрацца сіл, каб іх дзіця мела ўсе ўмовы для развіцця сваіх навыкаў. Выбар правільнай школы, улік інтарэсаў будучага вучня – толькі некаторыя моманты, на якія варта звярнуць увагу. Вельмі важнае значэнне мае супрацоўніцтва настаўнікаў з бацькамі, а таксама дапамога бацькоў у фарміраванні аўтарытэту настаўніка ў вачах іх дзяцей.
Давайце не будзем марнаваць таленты і патэнцыял нашых дзяцей, будзем клапаціцца пра развіццё дароў, дадзеных ім Богам. Памятайма таксама пра духоўнае выхаванне сваіх дзяцей, дбаючы пра тое, каб яны з маленства ахвотна ўдзельнічалі ва ўроках рэлігіі ў парафіяльным касцёле.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 257 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.