ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка 2024 года |
Праблема сэнсу жыцця і сэнсу смерці ў духоўным вопыце чалавека
Пытанне аб сэнсе жыцця ўздымалася чалавекам ва ўсе часы: “Хто я?”, “Навошта жыву?”, “У чым сэнс майго існавання?”. Калі мы маем сэнс жыцця, атрымліваем мэту, да якой можам імкнуцца. Ён з’яўляецца меркай таго, што важна, а што не.
Сэнс жыцця можна параўнаць з компасам, які паказвае кірунак жыцця. Без яго, як вядома, мы абавязкова збіваемся са шляху, трапляем у лабірынт і ўпіраемся ў тупікі. Менавіта пра гэта гаварыў старажытнарымскі філосаф Сенека: “Хто жыве без мэты наперадзе, той заўсёды блукае”. Дык у чым жа сутнасць сапраўднага сэнсу жыцця? †
Вядомы ўрач-псіхіятр Юрый Бандарэнка падзяліўся двума простымі складнікамі сапраўднага сэнсу жыцця. Па-першае, ён неабсяжны: што б з вамі не здарылася і ў якой бы сітуацыі не апынуліся, сэнс жыцця знікнуць не можа. Па-другое, сапраўдны сэнс жыцця заўсёды прыносіць чалавеку шчасце. На падставе двух гэтых складнікаў, выдзеленых Юрыем Бандарэнкам, паспрабую прааналізаваць часта сустракаемыя адказы людзей адносна сэнсу жыцця.
Самарэалізацыя
Напэўна, для многіх сэнс жыцця выглядае як самарэалізацыя. Але давайце падумаем, якая розніца: самарэалізаваўся чалавек і памёр ці не самарэалізаваўся, але таксама памёр. Смерць зраўняе ўсіх, бо жыццёвыя поспехі не могуць быць вечнымі! Так, пагаджуся, чалавек павінен рэалізаваць сябе, але рабіць гэта асноўным сэнсам жыцця няправільна. Як піша англійскі пісьменнік Оскар Уайльд, самавыяўленне – гэта ўсяго толькі мэта жыцця, але не сэнс.
Спажыванне, задавальненне
Задавальненне не можа быць сэнсам існавання хаця б таму, што яно мінае і, такім чынам, перастае быць асалодай. Любая патрэба заспакойваецца толькі на пэўны час, а потым заяўляе пра сябе зноў і зноў.
З культам задавальнення вельмі цесна звязаны культ спажывання. Тут мне ўзгадваюцца словы рускага прадпрымальніка і мецэната Савы Марозава: “Набыццё рэчаў і іх спажыванне не можа надаць нашаму жыццю сэнс... Назапашванне матэрыяльных рэчаў не можа запоўніць пустэчу жыцця тых, у каго няма ўпэўненасці і мэты”.
Памнажэнне матэрыяльных даброт
Як было сказана вышэй, матэрыяльныя рэчы таксама не могуць зрабіць чалавека шчаслівым, бо яны маюць тэрмін свайго служэння. Да таго ж, маёмасць немагчыма выкарыстоўваць пасля смерці. Такім чынам, гэтая мэта часовая.
Праца, творчасць
І тут хацелася б прывесці з Бібліі словы чалавека, які на схіле жыцця азіраецца на ўсе свае вялікія здзяйсненні, што былі справамі яго жыцця. Ён піша: “Учыніў я вялікія дзеі: дамы я сабе збудаваў, насадзіў сабе вінаграднікі; завёў сабе сады і гаі, насадзіў у іх розных пладовых дрэў; нарабіў сабе сажалак, каб паліваць з іх гаі, у якіх дрэвы растуць; наняў сабе слуг і служанак, і дамачадцы былі ў мяне; а таксама буйной і дробнай худобы было ў мяне болей, чым ва ўсіх, што жылі да мяне ў Іерусаліме; сабраў сабе срэбра і золата ды скарбаў каштоўных ад цароў і правінцый; завёў у сябе спевакоў і спявачак і асалоду сыноў чалавечых – мноства жонак і наложніц. І ўзвялічыўся я і ўзбагацеў над усімі, што жылі да мяне ў Іерусаліме; і мудрасць мая засталася пры мне. І нічога, чаго вочы мае ні прагнулі, я ім не адмовіў; ад ніводнае радасці сэрца майго не ўхіліў, бо сэрца маё суцяшалася кожнаю працай маёю;
і гэта было маёй доляй ва ўсіх маіх працах. І калі я зірнуў на ўсе дзеі мае, якія ўчыняў я сваімі рукамі, на працу, якую рабіў я: і вось, усё – марнасць і пагоня за ветрам, і ніякай карысці пад сонцам” (Экл 2, 4–11).
Клопат пра блізкіх
Многія людзі бачаць сэнс свайго жыцця ў блізкім чалавеку (у дзіцяці, сужэнцы, бацьку ці маці). Яны нярэдка так і кажуць: “Я жыву дзеля яго/яе”.
Безумоўна, любіць сваіх блізкіх, ахвяраваць чымсьці дзеля іх, дапамагаць ісці па жыцці – неабходна, натуральна і правільна. Але пераносячы сэнс жыцця на іншага чалавека, мы губляем саміх сябе, цалкам раствараемся ў ім. Ахвяруемся дзеля бліжняга, якога таксама калісьці не стане. Апынуўшыся перад апошняй рысай, ці не спытаем саміх сябе: “Дзеля чаго ж мы жылі?”. І акажацца, што пражылі не сваё жыццё, а чужое...
Некаторыя жывуць з надзеяй, што змогуць пакінуць блізкім спадчыну, матэрыяльныя каштоўнасці, статус і г. д. Толькі гэта не заўсёды добра. Незаробленыя каштоўнасці могуць разбэсціць, нашчадкі могуць застацца няўдзячнымі, ды і з імі самімі можа нешта здарыцца – і нітка разарвецца. У гэтым выпадку атрымаецца, што, існуючы толькі для іншых, сам чалавек пражыў сваё жыццё без сэнсу.
Што сапраўды з’яўляецца сэнсам жыцця?
Вядомы рускі пісьменнік Леў Талстой аднойчы сказаў: “Я ўпэўнены, што сэнс жыцця для кожнага з нас – проста расці ў любові...”. І калі прааналізаваць дадзеную фразу з пункту гледжання ўрачапсіхіятра Юрыя Бандарэнкі, то яна нясе ў сабе і шчасце, і бясконцую мэту. Аналагічныя думкі сустракаюцца і ў старажытнагрэчаскага філосафа і мысліцеля Арыстоцеля: “служыць іншым і рабіць дабро”.
Таму на пытанне пра сэнс жыцця і смерці чалавека я б адказала, што галоўнае – гэта бесперапынна ўзрастаць у любові да бліжняга і да Бога. Толькі такі сэнс можа быць крыніцай супакаення, унутранай гармоніі, сапраўднага шчасця і да таго ж існаваць вечна. “Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся. Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяванні; бо Ты не пакінеш душы маёй у пекле і не дасі святому Твайму ўбачыць тленне. Ты пакажаш мне шлях жыццёвы: паўната радасці перад абліччам Тваім, шчасце ў правіцы Тваёй навечна” (Пс 15, 8–11).
“У дыялогу з жыццём важна не яго пытанне, а наш адказ”, – сцвярджала Марына Цвятаева. Дык што ж кожны з нас выбярэ, які сэнс жыцця? Часовы, што заканчваецца праз пэўны час, ці той, які бясконцы і прынясе з сабой сапраўднае святло ў душу?

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 77 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.