ГРОДНА
Серада,
11 снежня
2024 года
 

Паўсюдны Касцёл

Варта ведаць

☞ Індыя. У штаце Карнатака каля парафіі св. Юзафа паліцыя разабрала Крыжовы шлях, якім католікі карысталіся больш за 50 гадоў. Быў дэмантаваны 32-метровы крыж і 14 сяміметровых. Паводле заявы ўлад, крыжы пастаўлены на ўрадавай зямлі без неабходных дазволаў. Пробашч парафіі а. Антоній Брытта Раджан паведамляе, што “не бачыў дакументаў з рашэннем суда, якія пацвярджаюць гэтае рашэнне”. Парафія збіраецца прыняць законныя меры, каб аднавіць Крыжовы шлях.

    ☞ Эфіопія. У манастыры Абуні Гарыма захоўваецца найстаражытнейшы ілюстраваны пераклад Бібліі. Раней лічылася, што рукапіс датуецца XI стагоддзем, але нядаўнія даследаванні C-14 перанеслі дату рукапісу на 6 стагоддзяў назад. Такім чынам, гэта робіць яго самым старажытным у гісторыі. Рукапіс складаецца з 2-ух ілюстраваных кодэксаў, якія ўключаюць 4 Евангеллі, напісаныя на класічнай эфіопскай мове.
   
   ☞ Бразілія. Епіскапат пратэстуе супраць легалізацыі марыхуаны ў краіне. У лісце да спікера Палаты дэпутатаў біскупы пракаментавалі прапановы некаторых палітыкаў, якія хочуць атрымаць дазвол на неабмежаванае ўжыванне марыхуаны па ўсёй Бразіліі. Іерархі падкрэсліваюць, што наркама­нія з’яўляецца адной з прычын хвароб, фізічнай і псіхічнай інваліднасці і сацыяльнай ізаляцыі. Яны заклікаюць узмацніць ціск на палітыкаў з мэтай распрацоўкі прафілактычных мер у дадзеным пытанні.
   
   ☞ Італія. З катэдральнай базілікі ў горадзе Спалета скрадзены рэліквіі крыві св. Яна Паўла II. Пра справу неадкладна паведамлена ў паліцыю. Аналізуюцца запісы камер назірання. Арцыбіскуп Спалета-Норчы Рэната Бакарда скіраваў спецыяльны зварот да злодзея. Іерарх назваў крадзеж святатацтвам і папрасіў як мага хутчэй вярнуць рэліквіі. “Такі ўчынак сведчыць аб непавазе да пачуццяў людзей, якія прыйшлі ў ­­­­святыню, каб ушанаваць святога”, – зазначыў арцыбіскуп. Рэліквіі планавалася перанесці ў касцёл св. Яна Паўла ІІ, які будзе асвечаны 22 кастрычніка.
   
    ☞ ЗША. Прэзідэнт Дональд Трамп выдаў распараджэнне, якое гарантуе медыцынскую дапамогу немаўлятам, што выжылі падчас аборту. Хоць гэты загад не абмяжоўвае права на аборты, ён гарантуе дзецям, якія нарадзіліся жывымі, нягледзячы на спробы іх пазбавіцца, доступ да прафесійнай медыцынскай дапамогі, якой яны раней не мелі. Да гэтага часу дадзенае пытанне шмат разоў уздымалася ў Кангрэсе ЗША, але законапраект не станавіўся законам, паколькі затрымліваўся ў Палаце прадстаўнікоў, дзе большасць складаюць члены Дэмакратычнай партыі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  21

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.