ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXVIII Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мц 22, 1–10
Езус зноў расказаў ім прыпавесць: “Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які справіў вяселле для свайго сына. Ён паслаў сваіх слуг паклікаць запрошаных на вяселле, але яны не хацелі прыйсці. Зноў паслаў іншых слуг, кажучы: «Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормленая жыўнасць, і ўсё падрыхтавана; прыходзьце на вяселле». Але яны пагардзілі і адышлі, хто на сваё поле, а хто да свайго гандлю. Астатнія ж, схапіўшы слуг ягоных, зняважылі і забілі іх.
    Кароль жа раззлаваўся і, паслаўшы войска сваё, знішчыў забойцаў гэтых і падпаліў іхні горад. Тады ён сказаў сваім слугам: «Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле». Тыя слугі, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. І напоўнілася вяселле гасцямі”.

Прыпадобніцца да Бога
    Каралеўская вясельная гасціна – гэта вобраз запавету, які Бог заключыў з адкупленым Езусам чалавецтвам, запрашаючы нас прыняць удзел у радасці збаўлення (параўн. Іс 25, 9) і супольнасці з сабой. Бог кліча ўсіх, добрых і дрэнных, і паўтарае сваё запрашэнне шмат разоў, хаця яно часта сустракаецца з пагардай, нават варожасцю і агрэсіяй. Ласка, дадзеная без якіх-небудзь умоў, патрабуе ад нас – запрошаных – годнага адказу. “Пан заклікае добрых і дрэнных не дзеля таго, каб дрэнныя засталіся дрэннымі, але каб яны скінулі з сябе брудную вопратку і апранулі вясельныя шаты, г. зн. міласэрнасць і дабро”, – сцвярджае Арыген. Таму мы павінны адкінуць старога чалавека, які знішчае сябе зманлівымі пажадлівасцямі, дазволіць аднавіцца Духу ў сваім розуме і апрануцца ў новага чалавека, створанага паводле Бога, у справядлівасці і святасці праўды (параўн. Эф 4, 22–24).
    Усё наша жыццё павінна быць накіравана на тое, каб стаць падобнымі да Езуса, Боскага Жаніха. Калі апынёмся перад Каралём тварам да твару, не зможам хавацца за прыгожымі дэкларацыямі: за нас будуць гаварыць толькі нашы ўчынкі.
   
    Пане Езу Хрыстэ, дапамагай мне заўсёды быць падобным да Цябе. Учыні, каб я заўсёды быў міласэрны і добры.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.