ГРОДНА
Пятніца,
19 ліпеня
2024 года
 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (2)

Прэса

ave рэлігійны часопіс
    Мы прыехалі да турмы на Акрэсціна тады, калі там ужо не было страху, была надзея і свабода. Свабодныя і ўпэўненыя людзі рабілі сваю работу: вызваленых вязняў валанцёры адразу вялі фіксаваць усе пабоі і траўмы, медыкі апрацоўвалі раны, была прывезена гарачая ежа, цэлыя каманды псіхолагаў праводзілі кансультацыі для пацярпелых і іх родных, вопытныя адвакаты пакрокава тлумачылі, што людзям рабіць далей. А мы ў гэтае месца напружанай, але вельмі канкрэтнай дапамогі прыехалі, каб зрабіць у валанцёрскім лагеры алтарык. Спакойна паставілі стол, заслалі абрусам, павесілі крыж, расставілі абразы і свечкі…

catholicby2018 інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    “Візантыйскі каталіцкі патрыярхат” актыўна спекулюе на грамадска-палітычным крызісе ў Беларусі, хоць не мае нічога супольнага з нашай краінай. Дзейнасць псеўдарэлігійнай секты заключаецца ў правакацыйных выступленнях, у якіх самазванцы займаюцца ачарненнем іерархаў Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы. Цяпер яны крытыкуюць арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча за заклікі да спынення насілля.
    Секта ўзнікла з групы асоб, якія ў 2003–2008 гадах адкалоліся ад Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, а ў 2011 годзе абвясцілі сябе “патрыярхатам” на чале з былым каталіцкім ксяндзом з Чэхіі Антанінам Дагналам.
viesnik газета Віцебскай дыяцэзіі
   У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Вiцебску асвяцілі новую фрэску з выявай св. Яна Паўла ІІ. Яе ўсталявалі ў знак удзячнасцi Богу з нагоды перажывання 100-годдзя з дня нараджэння вялікага Папы-славяніна. Менавiта яго словамi “Малiтвы за Айчыну” сёння моляцца людзі ў касцёлах нашай краiны і ўсяго свету. Парафіяльная супольнасць удзячна перадусім Богу, а таксама святарамахвярадаўцам за цудоўную выяву св. Яна Паўла II, якая нагадвае вернікам пра сыноўскi давер да Багародзiцы. Асабліва зараз, у вельмі неспрыяльны час, калі так важна абвяшчаць справядлiвасць, a зло заўсёды перамагаць дабром.
grodnensis інтэрнэт-партал
Гродзенскай дыяцэзіі

    Алюмн 5 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Андрэй Юхнік прыняў паслугу акалітату. Яе навучэнцу ўдзяліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі кс. бп Юзаф Станеўскі.
    У гаміліі падчас св. Імшы ў семінарыйнай капліцы іерарх падкрэсліў, што ў гэтай паслузе Езус не толькі дазваляе дакранацца да сябе, але і дакранаецца да самога акаліта – надзвычайнага распарадчыка св. Камуніі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  166

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.