ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

27 верасня 2020 года

Ад шчырага сэрца

29 верасня - Арханёлаў: Міхала, Рафала, Габріэля


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны момант Вашага жыцця, Езус падтрымлівае ва ўсім, Найсвяцейшая Маці апекуецца і дапамагае ў складаныя хвіліны жыцця, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды дня нараджэння складаю сардэчныя пажаданні: апекі Маці Божай, надзеі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог асвячае дарогу Вашага жыцця, умацоўвае розум і сэрца, каб Слова, што выходзіць з Вашых вуснаў, стала агнём, святлом і моцай для нашай веры. Няхай Цела і Кроў Збаўцы так моцна з’яднаюць Вас з Богам, каб ніколі не аддаляліся ад Яго. А мая гарачая і сардэчная малітва няхай будзе для Вас падтрымкай у рэалізацыі ўсіх планаў і намераў на ніве Пана і ў Вашым жыцці.
Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Айцу
Багуславу Вуйтовічу
з нагоды імянін складаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас шчодрымі ласкамі, а святы заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гальшанаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Руслану Мазану
з нагоды дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас здароўем на доўгія гады жыцця, Найсвяцейшая Маці чувае над Вамі кожны дзень і мае ў сваёй апецы, а Святы Дух адорвае шчодрымі ласкамі, радасцю і спакоем. Сардэчна Вам дзякуем за ўдзяленне нам Божага слова.
Францысканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, людской добразычлівасці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
З памяццю ў малітве Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Канапельку
з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем здароўя, радасці, мудрасці, цярплівасці, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Маці Божая заўсёды Вам дапамагае, а святы заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
З памяццю ў малітве былыя парафіяне са Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, радасці, сіл, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Святы Дух ніколі Вас не пакідае, Маці Божая моцна трымае за руку, а святы заступнік заўсёды будзе побач і дапамагае годна перажываць кожны дзень.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Уладзіславу Сурвілу
з нагоды імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Хай моманты шчасця нястомна множацца, І кветкі квітнеюць на Вашым шляху. Заўсёды цешцеся апекай Божай І любіце шчыра працу сваю. Хай Божая Маці, што з алтара зорыць, Шмат ласкаў удзеліць, здароўем адорыць, Каб ксёндз паважаны ўсю жыцця дарогу Служыў на карысць людзям і на хвалу Богу. Каб жыццё квітнела ярчэй майскіх садоў, Жадаем Вам здароўя і традыцыйных 100 гадоў!
З глыбокай пашанай члены касцёльнага хору разам з арганістам з парафіі Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Стэцкевічу
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці атуляе плашчом міласэрнасці.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Першамайска-Бердаўкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Канапельку
з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі не пакідаюць. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, а таксама няспыннай апекі Панны Марыі.
Парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог праз нашы малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, шчасцем, сілай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і цяплом свайго сэрца, ахіне ласкай і дабрынёй, а Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам на працягу доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад таго, чаго ўдалося дасягнуць. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву і цярплівасць да нас.
З удзячнасцю парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Леанард Станкоўскі!
Шчыра віншуем Вас з нагоды юбілею. Мы ўдзячны Пану Богу за дар святарства для Вас, а таксама ўсім Вашым родным і тым, хто маліўся аб дары паклікання, падтрымліваў і дапамагаў у складаныя хвіліны. Шчыра дзякуем Вам за шматгадовую душпастырскую апеку, клопат пра нас і парафію, за тое, што былі побач у цяжкі час. Жадаем Вам моцнага здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Божага бласлаўлення. Аб гэтым просім міласэрнага Бога ў сваіх малітвах.
Вернікі з касцёла Апекі НПМ у Дайлідках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Пробашчу Паўлу Урбану
ў сувязі са смерцю мамы складаем шчырыя спачуванні і словы хрысціянскай падтрымкі. Няхай міласэрны Бог прыме душу памерлай у сваё Валадарства!
З малітвай Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла МБ Нястомнай Дапамогі ў Парэччы
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
Аляксандру Махначу
і яго родным
у сувязі са смерцю таты перасылаем словы шчырага жалю і спачування. Няхай міласэрны Бог дадасць Вам моцы, каб перажыць цяжар страты блізкага чалавека. Яднаемся з Вамі ў малітве аб супакоі для душы памерлага.
З павагай і малітвай вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.