ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці можа святар адпраўляць св. Імшу за жывых і памерлых адначасова?

Задай пытанне

Кодэкс Кананічнага Права сцвярджае, што “святар можа цэлебраваць св. Імшу за ўсіх – як за жывых, так і за памерлых” (кан. 901). Гэта вельмі добра паказвае нам сам абрад св. Імшы. У Першай Эўхарыстычнай Малітве (Рымскім каноне) спачатку ідзе ўспамін жывых вернікаў, а пазней, пасля перамянення дароў, успамінаюцца памерлыя.
    Дарэчы, пералічваць імёны жывых і памерлых вернікаў падчас св. Імшы якраз і можна толькі ў Рымскім каноне. Калі казаць пра іншыя Эўхарыстычныя малітвы, якія дазваляецца выбіраць святару самастойна, то і яны збудаваны таксама па гэтым прыкладзе: ідзе ўспамін жывых вернікаў, а пазней – памерлых, аднак не пералічваючы іх імён, калі гаворыцца не пра пахавальныя Імшы альбо пра Імшы за памерлых.
Яшчэ Кодэкс Кананічнага Права сцвярджае: “Належыць асобна цэлебраваць св. Імшы ў інтэнцыях тых, за каго было складзена і прынята асобнае ахвяраванне, нават невялікае” (кан. 948). Да гэтага канону неабходна далучыць таксама і прадпісанні Дэкрэта “Mos iugiter” Кангрэгацыі па справах духавенства ад 2 лютага 1991 года, зацверджанага папам Янам Паўлам ІІ. Згодна з артыкулам 1 § 2, парушаюць норму канона 948 і адпавядаюць за гэта ў сумленні “святары, якія, сабраўшы ахвяры на цэлебрацыі св. Імшаў у вызначаных інтэнцыях, не атрымаўшы папярэдняй згоды ахвярадаўцаў, злучаюць іх у адно ахвяраванне і цэлебруюць за іх адну св. Імшу, у г. зв. складковай інтэнцыі”.
    У артыкуле 2 §1–2 узгаданы вышэй Дэкрэт робіць выключэнне, кажучы: “Калі ахвярадаўцы загадзя паінфармаваныя і адназначна свабодна згаджаюцца, каб іх ахвяраванні былі злучаныя з іншымі ў адно ахвяраванне, можна за іх цэлебраваць адну св. Імшу ў складковай інтэнцыі.
    У такім выпадку трэба аб’явіць публічна, дзе і калі будзе цэлебравана [складковая] св. Імша, аднак яна не павінна цэлебравацца часцей чым 2 разы на тыдзень”.
    Таму калі святар хоча спалучыць дзве інтэнцыі ў адну і адправіць адну Імшу, то ён спачатку павінен атрымаць згоду ад вернікаў, якія ахвяравалі інтэнцыі. Калі ж гэта складковая Імша, то святар, які яе цэлебруе, таксама павінен паведаміць пра гэта ахвярадаўцам, як прадпісвае артыкул 2 Дэкрэта “Mos iugiter”; а калі ён гэтага не зрабіў, то парушыў канон 948 Кодэкса Кананічнага Права.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.