ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Апостальскі нунцый звярнуўся да катoлiкаў Беларусі

З жыцця Касцёла

Момант удзялення біскупскага пасвячэння“Малюся да Панны Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты жыцця”.
16 верасня ў Соліне (Харватыя) адбылося біскупскае пасвячэнне новапрызначанага Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Падчас урачыстасці іерарх звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла ў Беларусі, які цяпер перажывае складаныя часы.
    Апостальскі нунцый паабяцаў сваё малітоўнае супрацоўніцтва для вырашэння ўсіх праблем краіны “з дапамогай міру, дыялогу і салідарнасці, пазбягаючы любога насілля”. “Малюся да Панны Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты вашага жыцця”, – сказаў іерарх.
Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Беларусі 21 мая. Ён змяніў на пасадзе венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра, які быў скіраваны на дыпламатычную службу ў Гандурас.
    Біскупскае пасвячэнне Апостальскага нунцыя адбылося ў нядаўна пабудаваным санктуарыi Маці Божай Астраўной. Яго ўдзяліў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці папы Францішка кардынал П’етра Паралін.
   
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч – другі харвацкі іерарх на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі. У 2004–2011 гадах дыпламатычную місію Апостальскай Сталіцы ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч, які таксама належаў да Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі.
    Новы Апостальскі нунцый карыстаецца, акрамя роднай харвацкай, таксама італьянскай, англійскай, іспанскай, французскай, партугальскай, нямецкай, кітайскай, рускай і польскай мовамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.