ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Каб выпрасіць мір для свету

Слова рэдактара

На ружанцы можна маліцца ў любы час, але месяц кастрычнік прыгадвае нам аб гэтай малітве асаблівым чынам праз свае характэрныя набажэнствы, якія часта пачынаюцца песняй “Завітай, Каралева Ружанца Святога”.
    Цяперашняя сітуацыя ў свеце, выкліканая жудаснай эпідэміяй каранавіруса, а таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў нашай краіне і ў многіх нашых сем,ях, закранутых болем і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, заклікае людзей мабілізавацца, каб выканаць просьбы Маці Божай, выказаныя ў фацімскім пасланні. Марыя шматразова паўтарала ў Фаціме: “Штодня маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць мір для свету”.
Гэты заклік Марыі скіраваны да кожнага. Асабліва цяпер, калі не ведаем, як складзецца будучыня краіны, калі патрабуем братэрскага паяднання і жаданага спакою на вуліцах сваіх гарадоў. Св. Ян Павел II вельмі часта падкрэсліваў, што Ружанец накіроўвае людскі позірк да Хрыста, робіць нас будаўнікамі міру ў свеце. “Маючы характар пастаяннай, супольнай просьбы, у адпаведнасці з заклікам Хрыста, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам (параўн. Лк 18, 1), ён дазваляе нам спадзявацца, што нават сёння такая цяжкая барацьба, як барацьба за мір, можа быць пераможнай” (Апостальскі ліст “Rosarium Virginis Mariae”).
    Няхай наша ружанцовая малітва стане вялікай дапамогай для сучаснасці, прынясе мір у свет, увядзе наша жыццё ў Божыя таямніцы, а таксама Бога – у наша жыццё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.