ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
13 верасня 2020 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды імянін і 18-ай гадавіны паслугі ў нашай парафіі ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат сіл у нялёгкай святарскай службе, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і дапамогі святога заступніка ў кожную хвіліну жыцця.Віктару Велівісу Вернікі з парафіі св. Роха ў Грандзічах
|
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды 45-годдзя перадаём сардэчныя пажаданні: шчодрых ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, здароўя і душэўнага супакою на доўгія гады жыцця, шмат сіл і стойкасці, запалу для абвяшчэння Божага слова, веры, надзеі і любові, каб дапамагаць людзям знаходзіць Праўду.Алегу Жураўскаму Удзячныя парафіяне з Наваельні
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння дасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай добры і міласэрны Бог адорвае Вас моцным здароўем, цярплівасцю, супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, Маці Божая ахінае апекай і любоўю, а Святы Дух нястомна спасылае свае дары і дапамагае ў душпастырскім служэнні. Жадаем шчырых і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, радасці і шчодрага плёну ў службе Богу і людзям!Аляксандру Махначу З павагай і малітвай вернікі з парафіі Ліда-Індустрыяльны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Сарэлу з нагоды 45-годдзя ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, поспехаў у паслузе на карысць Богу і людзям, аптымізму, радасці і шчасця на кожны дзень. Няхай Пан будзе шчодры на свае ласкі і бласлаўленне, Маці Божая нястомна апекуецца Вамі, а Святы Дух удзяляе свае дары. Станіслава Сідаровіч і Люцыя Лабэцкая з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды 45-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае ласкай здароўя, Хрыстос заўсёды вядзе па сваіх сцежках, а Святы Дух удзяляе свае шчодрыя дары і кіруе Вамі як ахоўнікам праўды Касцёла.Яну Сарэлу Марыя Вішнеўская і Марыя Скорб з Воўпы
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
З нагоды дня нараджэння і імянін жадаем, каб Езус Хрыстус штодзённа Вас бласлаўляў, Маці Божая ахінала сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагаў годна выконваць святарскую паслугу і нястомна ўдзяляў свае дары. Дзякуем Богу за Вашу дабрыню, любоў да людзей, мудрасць, аптымізм, за клопат пра нашу святыню. Молімся, любім, паважаем і ганарымся Вамі! Колы Жывога Ружанца з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў ЗэльвеЯцэк Маркель! ❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб гэты радасны дзень назаўсёды адхіліў у цень Вашы перажыванні, смутак і трывогі. Жадаем Вам самую дробязь: няхай усё, што маеце ў жыцці, прыносіць Вам радасць; усё, чаго не маеце, не з’яўляецца неабходнасцю; няхай усё, аб чым марыце, цудоўным чынам з’явіцца ў жыцці. Упэўнена крочце дарогай да святасці, ніколі не губляйце напрамку дабрыні і праведнасці. Няхай добры Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, узмацняе веру і цярплівасць, дорыць сэрцу святло і супакой.Аляксандру Раманоўскаму Вернікі з касцёла Беззаганага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін дасылаем сардэчныя словы віншаванняў. Жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Панны Марыі, добрага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень і добразычлівых людзей побач. Няхай з Божай дапамогай здзяйсняюцца ўсе Вашы намеры і планы.Алегу Жураўскаму З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, мудрасці i цярплівасці. Няхай Найсвяцейшая Маці Божая заўсёды Вам дапамагае, а святы заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.Яцэку Маркелю З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Зэльвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы.Яну Сарэлу Сем’і Крэцкіх і Альховік
❧✿❧
Шаноўнай Бабулі
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог і Панна Марыя заўсёды клапоцяцца пра Вас. Жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, людской зычлівасці і Божага бласлаўлення на кожны момант жыцця.Мані Аніскевіч З пашанай манаскія сёстры Ганна і Агнешка
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення з Божай дапамогай усіх задум і планаў, як мага больш адкрытых і шчырых людскіх сэрцаў, безупыннай надзеі, радасці ад паклікання і Хрыстовай любові, каб кожны Ваш дзень быў сонечны і шчаслівы.Віталію Цыбульскаму і Артуру Валчкевічу Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанай Сястры
з нагоды імянін перасылаю сардэчныя пажаданні. Да Панны Марыі малітвы ўзнашу, За кожны Ваш дзень Хрыста Пана прашу: Хай будзе здароўе, любоў і цяпло, Жыццё каб цікавым і добрым было! Дарогі шчаслівай і справы ўдалай, Каб дома матуля заўсёды чакала. Ніякія цяжкасці хай Вас не страшаць. Пан Бог дапаможа ў цяжкасцях Вашых!Філатэі Ціхановіч Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння складаем шчырыя віншаванні і словы ўдзячнасці за паслугу ў нашай парафіі, за св. Імшы, імкненне наблізіць нас да Пана Бога, за тое, што праз Божае слова, праз уласны прыклад умацоўваеце нас у веры, кранаеце нашы душы, робячы іх чыстымі, добрымі і міласэрнымі. Няхай кожны дзень дае Вам сілы для служэння людзям і Каталіцкаму Касцёлу. Поспехаў, здароўя і цярплівасці на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі. Дзякуем Пану Богу за тое, што Вы з намі, а Вашым бацькам – за сына святара.Віталію Цыбульскаму Удзячныя вернікі з парафіі св. Казіміра ва Уселюбе
❧✿❧
Паважанай Сястры
з нагоды дня нараджэння жадаю шчасця і як мага больш радасных хвілін. Няхай Божая міласэрнасць праз мае малітвы ўзнагародзіць Вас добрым здароўем, моцай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Маці атуліць Вас сваім плашчом, ахіне любоўю і дабрынёй, а Святы Дух асветліць дарогу, якой крочыце да Бога.Марыі Стасевіч Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння дасылаем сардэчныя пажаданні: Божай мудрасці, моцнага здароўя, цярплівасці на святарскім шляху, цёплых і радасных дзён. Няхай Бог Айцец нястомна Вамі апекуецца, Святы Дух бласлаўляе кожны дзень паслугі ў нашай парафіі, а міласэрны Езус Хрыстус напаўняе Ваша жыццё дабрынёй, радасцю і спакоем. Дзякуем Богу за тое, што ў нашай парафіі ёсць такі святар, а для Вашых бацькоў просім у Пана моцнага здароўя і патрэбных ласкаў.Артуру Валчкевічу З павагай і ўдзячнасцю вернікі з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сілы духа і павагі ад людзей. Няхай моцная вера, светлая надзея і верная любоў Бога напаўняюць Ваша сэрца. Мы ўдзячны Пану за тое, што Вы ёсць сярод нас, што абвяшчаеце Божае слова, падтрымліваеце і заўсёды маеце мудрую параду для кожнага. Дзякуем Вашым бацькам за сына святара і жадаем ім моцнага здароўя.Артуру Валчкевічу Удзячныя вернікі з капліцы МБ Вастрабрамскай у Урцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
з нагоды 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, духоўную апеку, клопат аб святыні, увагу да кожнага верніка, шчырую малітву, добрую ўсмешку і любячае сэрца.Віктару Велівісу Парафіяне з Путрышкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату
з нагоды дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем на доўгія гады, дадае сіл, каб далей ісці Яго дарогай. Няхай Хрыстос, якому Вы даверыліся, будзе побач, узмацняе і аберагае, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.Вітольду Лазавіцкаму Вернікі з в. Галавенчыцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
з нагоды дня нараджэння жадаем здароўя, шчасця, нязгаснага запалу веры і плённай паслугі на ніве Пана. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а Маці Божая штодзённа адорвае пяшчотай і дабрынёй свайго сэрца. Жадаем рэалізацыі ўсіх планаў і зычлівых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за ахвярнасць у паслузе, любоў і пашану да кожнага з нас. Памятаем пра Вас у малітвах.Уладзіміру Аксенцьеву Вернікі з парафіі Лядск
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.