ГРОДНА
Субота,
09 лістапада 2024 года |
З каталіцкіх СМІ Беларусі (1)
Інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі
Новапрызначаны Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскап Веніямін узначаліў у сталічным Свята-Духавым кафедральным саборы малебен з акафістам Успенню Найсвяцейшай Багародзіцы і малітвай за беларускі народ.
Адначасова падобныя набажэнствы з малітвай за Бацькаўшчыну адбыліся ва ўсіх праваслаўных храмах краіны. Католікі таксама духоўна далучыліся ў малітве да суайчыннікаў, праваслаўных братоў і сясцёр. За Беларусь моляцца таксама хрысціяне ў розных краінах свету.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заўважыў, што “далей будзе тое, што дасць Бог; што дасць Бог па нашай малітве”. †

Гродзенскай дыяцэзіі
С. Ганнa Мацуль CSSN прынесла вечныя манаскія абяцанні. Ва ўрачыстасці, якая адбылася ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, прынялі ўдзел святары, манахіні, якія служаць у Беларусі, блізкія, сябры і вернікі мясцовай супольнасці.
Св. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які маліўся аб умацаванні сястры ў вернасці прынесеным абяцанням. Як знешні знак вечнага пасвячэння манахіня атрымала пярсцёнак са словамі па-лацінску “Мой каханы мой, а я Ягоная”. На заканчэнне сястра дзякавала Богу за цудоўны дзень, які ўключыў яе ў паўнаце ў Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Ватыканскае радыё
(беларуская рэдакцыя)
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця заклікала моладзь наладжваць кантакты з пажылымі людзьмі не толькі ў сваёй сям’і і бліжэйшым акружэнні, але і з тымі, хто жыве ў адзіноце. Імпульсам да заахвочвання стала пандэмія каранавіруса, у выніку якой шмат людзей сталага ўзросту былі ізаляваны ад свету і пазбаўлены кантактаў са сваімі блізкімі.
Кампанія праходзіць пад назвай “Кожны пажылы чалавек – твае бабуля і дзядуля”. Усе справаздачы, а таксама ідэі на гэтую тэму можна пазначаць у інтэрнэце хэштэгам #sendyourhug. Лепшыя ініцыятывы будуць апублікаваны ў ватыканскіх сацыяльных медыя.
Рэлігійны часопіс
Пасля першых жа зарэгістраваных выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй у парафіях стала заўважна менш людзей на нядзельнай св. Імшы. “Вірус стаў лакмусавай паперкай нашай веры. Цяпер паглядзім, хто прыходзіў толькі хлеб есці, а хто – да Бога, – трансліравалі некаторыя святары і вернікі. – Цяпер убачым, які ваш давер да Бога”.
Калі хтосьці адчуваў у сабе страх заражэння, то чамусьці павінен быў адчуваць яшчэ і сорам за свой страх. Але калі ў сям’і здараецца няшчасце, вельмі часта, якія б ні былі адносіны паміж яе членамі, гора іх яднае. Чаму ж нас, пакліканых быць як адно, няшчасце падзяліла?..
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 52 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.