ГРОДНА
Нядзеля,
01 кастрычніка 2023 года |
У Гродне ўсталююць помнік святому Губерту

“Праца над помнікам кіпела цягам некалькіх месяцаў, – гаворыць Уладзімір Панцялееў. – Спачатку я зрабіў мяккі макет, каб наглядна прадэманстраваць сваю задумку, а ўжо пасля ўзяўся за стварэнне арыгінальнай скульптурнай кампазіцыі. Яе сюжэт традыцыйны: св. Губерт стаіць побач з аленем.†
Падобныя помнікі можна сустрэць на вуліцах шэрагу еўрапейскіх краін. Мой аўтарскі варыянт выкананы з бронзы. Мае вышыню прыкладна 85 сантыметраў і будзе ўсталяваны на двухметровай гранітнай калоне”.
Мастак падкрэслівае, што ўсталяваць скульптуру планавалася напярэдадні Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, але з-за эпідэміялагічнай сітуацыі мерапрыемства адмянілі, таму ўрачыстае адкрыццё помніка мае адбыцца ў другой палове верасня, а менавіта ў Дзень горада. Скульптурная кампазіцыя будзе ўпрыгожваць скрыжаванне вуліц Савецкая і Кастрычніцкая.
Паводле легенды, св. Губерту падчас палявання аб’явіўся цудоўны алень з залатым крыжом паміж рагоў. Натхніўшыся гэтым знакам, ён стаў адданым хрысціянінам, раздаў сваю маёмасць бедным.
Пачынаючы з сярэднявечча св. Губерт шанаваўся па ўсёй Еўропе, асаблівым чынам як апякун паляўнічых і леснікоў. У яго гонар былі названы некалькі вайсковых ордэнаў, паляўнічы замак Губертусбург пад Дрэздэнам (Германія), буйны астэроід, адкрыты ў 1886 годзе, а алень святога з’яўляецца лагатыпам вядомага зёлкавага лікёру “Jӓgermeister”.
Ужо некалькі стагоддзяў св. Губерта як нябеснага заступніка свайго горада шануюць гродзенцы. Сімвал святога – алень з залатым крыжом – упрыгожвае герб Гродна з 1540 года. Ён быў абраны сімвалам горада па той прычыне, што недалёка яго размяшчаліся багатыя паляўнічыя ўгоддзі Белавежскай і Гродзенскай пушчы, а там часцей за ўсё сустракаўся менавіта высакародны алень. Чаму на гербе Гродна алень скача праз агароджу? Тут прасочваецца сувязь з сярэднявечнай назвай горада – “Горадзень”, якая паходзіць ад слова “гарадзіць”. Агароджа таксама сімвалізуе свабодалюбства гродзенцаў.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 92 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.