ГРОДНА
Чацвер,
24 красавіка 2025 года |
Падтрымаем малітвай арцыбіскупа!
У апошні дзень жніўня Мітрапаліту Мінска- Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, які вяртаўся з Польшчы, было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.
У сувязі з гэтым было распачата мноства малітоўных акцый у інтэнцыі хуткага вяртання арцыбіскупа да сваіх вернікаў, каб ён мог працягваць пастырскае служэнне і кіраваць Касцёлам у Беларусі. Між іншым, у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя на заканчэнне перэгрынацыі фігуры св. Міхала Арханёла адбылася св. Імша ў інтэнцыі іерарха, а таксама за краіну і яе жыхароў. Вернікі ўсіх парафій горада над Нёманам маліліся аб міры і дары паяднання для грамадзян Беларусі на шляху дыялогу, у духу ўзаемнай павагі і клопату пра агульнае дабро.†
Кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ва ўмовах сацыяльна-палітычнага крызісу, які перажывае наша краіна, заклікаў (і працягвае гэта рабіць, знаходзячыся за мяжой) да дыялогу і прымірэння. Іерарх падкрэслівае, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі не намаўляе да рэвалюцыі, але падтрымлівае ідэю мірнага вырашэння праблем.
Будучы яшчэ ў Мінску, арцыбіскуп Кандрусевіч ініцыяваў сустрэчу з міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыем Караевым.
На ёй іерарх падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл заўсёды выступае ў абарону слабых і безабаронных і ў гэтай сітуацыі з’яўляецца голасам тых, хто пазбаўлены голасу, як вучыць папа Францішак. Заклікаў вызваліць затрыманых пасля пратэстаў асоб, а таксама звярнуўся да абодвух бакоў канфлікту, просячы скласці зброю і вырашыць спрэчку мірным шляхам.
У цяжкі для ўсіх нас час давайце мабілізуемся да малітвы, праявім асаблівую салідарнасць з арцыбіскупам Тадэвушам, які так шмат робіць для Каталіцкага Касцёла і грамадства нашай краіны. Давайце падтрымліваць адзін аднаго ў любой сітуацыі. Мы адна вялікая сям’я. Няхай паміж намі ніколі не будзе падзелаў. Няхай любоў, згода і прабачэнне прывядуць нас да агульнай мэты – мірнага і шчаслівага жыцця на зямлі і вечнага збаўлення.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 252 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.