ГРОДНА
Чацвер,
05 кастрычніка 2023 года |
Чаму мінімізацыя экалагічнага следу можа зберагчы ад экалагічнага граху?
З
адаўжалі наступным пакаленням! Што рабіць, каб паменшыць шкоду, якую наносім навакольнаму асяроддзю?

Пачынаем рубрыку пазнавальных артыкулаў аб прынцыпах экалогіі, аб тым, што карысна ці шкодна чалавеку і прыродзе, як, адзначаючы рэлігійныя святы, захаваць чысціню навакольнага асяроддзя. Вы даведаецеся аб сусветных экалагічных датах і акцыях, аб тым, у якіх рэспубліканскіх і гарадскіх эка-мерапрыемствах варта ўдзельнічаць і якую падтрымку можна аказаць сваім голасам.
“Калі мы не апамятаемся, то ператворым Зямлю ў пекла”, – гэтыя словы папа Францішак прамовіў падчас адной з аўдыенцый у Ватыкане. Святы Айцец, вядомы сваёй пазіцыяй эка-актывіста, прапанаваў таксама ўвесці ў Катэхізіс Каталіцкага Касцёла паняцце “экалагічнага граху” – учынку, які наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. †
Што ўнутры, тое і звонку
Нашы ўчынкі ператвараюць навакольнае асяроддзе. Штодня чалавек становіцца перад дылемай: узяць салафанавы пакет ці скарыстацца шматразовай упакоўкай, праехаць на асабістым аўто ці выбраць альтэрнатыўны спосаб перамяшчэння, падтрымаць перавытворчасць ці набыць толькі самае неабходнае.
І што б не выбраў чалавек, пры гэтым ён узаемадзейнічае з жывымі арганізмамі і іх асяроддзем пражывання. Прынятае рашэнне абавязкова адлюструецца ў прасторы: забруджваннем ці чысцінёй нашага агульнага дома.
Штодзённае жыццё людзей з’яўляецца асноўнай крыніцай экалагічнага следу. Амаль 70% следу – вынік вядзення хатніх гаспадарак. Ад таго, колькі энергіі і вады мы расходуем, колькі выкідваем смецця, якія выбіраем прадукты (і ў якой упакоўцы), мэблю і вопратку, залежыць ступень ўздзеяння чалавецтва на планету. Без змены звычак і паводзін людзей ніякія стандарты, забароны і законы не дапамогуць спыніць разбурэнне навакольнага асяроддзя і дасягнуць гармоніі з прыродай.
Экалагічны след – гэта мера ўздзеяння чалавека на асяроддзе пражывання, якая дазваляе разлічыць памеры прылягаючай тэрыторыі, неабходнай для вытворчасці спажываных экалагічных рэсурсаў і паглынання адходаў.
Чалавецтва ўжо 50 гадоў бярэ жыццё ў доўг у дзяцей
Сусветны дзень экалагічнага доўгу – дзень, у які колькасць выкарыстаных чалавекам аднаўляльных рэсурсаў за год пачынае перавышаць той аб’ём, які Зямля здольна ўзнавіць. Упершыню экалагічны доўг быў зафіксаваны 29 снежня 1970 года. Дэфіцыт рэсурсаў тады складаў толькі 2 дні.
У 2020 годзе дзень экалагічнага доўгу наступіў 22 жніўня. Людзі перарасходавалі тое, што аднаўляецца, і ўзялі ў доўг у планеты і будучых пакаленняў. Празмернае спажыванне рэсурсаў Зямлі вядзе да дэградацыі навакольнага асяроддзя, вынікам чаго становіцца зніжэнне біяразнастайнасці, спусташэнне ўрадлівага пласта глеб, змяненне клімату. Знікне пэўны від птушак – не будзе каму злавіць шкоднае насякомае; без пладароднай глебы не вырасце зеляніна, якая ачышчае паветра; растане ледавік – акіян як большая частка планеты стане халодным, і Зямля стане непрыдатнай для камфортнага пражывання.
Дапамагчы скараціць доўг перад планетай і будучымі пакаленнямі могуць толькі ўсвядомленыя і беражлівыя адносіны да прыроды і яе багаццяў. Ужо сёння можна адмовіцца ад бясплатнага пакета, а ідучы дамоў, прайсці пешшу праз парк, ігнаруючы прывабныя шыльды тарговых цэнтраў.
Бліжэйшыя мерапрыемствы

|
Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.