ГРОДНА
Субота,
25 мая
2024 года
 

XXV Звычайная нядзеля

Разважанні з Божым Словам

Мц 20, 1–16a
Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: “Валадарства Нябеснае падобнае да гаспадара дому, які выйшаў на світанні наняць работнікаў у вінаграднік свой. Дамовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, ён паслаў іх у вінаграднік свой.
    Пасля ён выйшаў каля трэцяй гадзіны і, убачыўшы іншых, якія стаялі на рынку без працы, cказаў ім: «Ідзіце і вы ў вінаграднік мой, і я справядліва заплачу вам». Яны пайшлі. Зноў выйшаўшы каля шостай і дзевятай гадзіны, зрабіў тое самае.
    Выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі без працы, і сказаў ім: «Чаму вы стаіце тут цэлы дзень без працы?». Яны сказалі яму: «Нас ніхто не наняў». Ён кажа ім: «Ідзіце і вы ў вінаграднік».
    Калі ж настаў вечар, гаспадар вінаградніку сказаў свайму эканому: «Пакліч работнікаў і заплаці, пачаўшы з апошніх да першых». I тыя, хто прыйшоў каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынары. Тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што атрымаюць больш, але яны таксама атрымалі па дынары.
    Узяўшы, яны пачалі наракаць на гаспадара дому, кажучы: «Гэтыя апошнія працавалі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, якія перанеслі цяжкі дзень і спёку».
    У адказ ён сказаў аднаму з іх: «Дружа, я не крыўджу цябе. Хіба не аб дынары ты дамаўляўся са мною? Вазьмі сваё і ідзі. Я ж хачу даць гэтаму апошняму так, як і табе. Ці ж не дазволена мне рабіць са сваім тое, што хачу? Ці вока тваё зайздросціць, што я добры?». Гэтак апошнія будуць першымі, а першыя – апошнімі”.

Пачаць жыць добра ўжо сёння
    Прабачэнне грахоў – гэта найвялікшы дар, які чалавек атрымлівае ад Бога. Ён зусім не залежыць ад людскіх разлікаў. Можна быць грэшнікам на працягу многіх гадоў і мець шмат зла на сумленні. Аднак дастаткова сапраўднага раскаяння і жадання змяніць жыццё – і Бог даруе чалавеку ўсё гэта.
    Мы, людзі, не здольны ўявіць, як далёка сягае Божая міласэрнасць. Мусім памятаць толькі адно: нельга грашыць наўмысна і разлічваць, што калі-небудзь, “на пенсіі”, навернемся і будзем мець больш часу на малітву. Ніхто не ведае ні дня, ні гадзіны свайго адыходу.
    Застаючыся ў паставе грэшніка, мы вельмі рызыкуем, бо можа не хапіць часу і магчымасці прызнацца ў сваіх грахах і папрасіць у Бога прабачэння. Вось чаму абавязкова ўжо сёння жыць добра і справядліва, а таксама цешыцца, што і іншыя навяртаюцца.
   
    Пане Езу Хрыстэ, учыні так, каб маё жыццё заўсёды было напоўнена Тваёй збаўчай ласкай, бо дзякуючы гэтаму змагу выратаваць сваю душу. Дапамажы мне жыць добра і справядліва.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  221

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.