ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

26 ліпеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

КАНГРЭГАЦКАЯ МБ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, шмат людской дабрыні і цудоўнага плёну на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Мы просім у гэты дзень аб нястомным аднаўленні Вашага святарства ў Касцёле праз Святога Духа. Молім, каб сваім жыццём Вы пастаянна пацвярджалі сапраўдны сэнс, які мае Ваша асабістае святарскае пасвячэнне як у сабе, так і для ўсіх людзей; каб трывалі ва ўдзячнасці за дар паклікання, як за незаслужаную ласку, і, нястомна дзякуючы, умацоўваліся ў вернасці гэтаму святому дару, які настолькі бескарыслівы, што абавязвае яшчэ больш. Жадаем Вам, каб як душпастыр імкнуліся да мэты і пастаянна адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія суправаджаюць Вас цягам доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад усяго, што дасягнута, і дазваляючы ставіць мноства новых мэт. Няхай Марыя, Маці святароў і Дапаможніца хрысціян, абараняе Вашу святарскую веру, дапамагае абнавіць і захаваць першапачатковую любоў да Бога і Касцёла, якая напаўняла сэрца ў дзень пасвячэння.
Парафіяне з Росі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды 23-яй гадавіны святарскіх пасвячэнняў і імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, патрэбных сіл для штодзённай святарскай паслугі, Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай міласэрны Пан бласлаўляе кожны дзень, а Найсвяцейшая Маці няспынна ахінае сваёй апекай. Дзякуем за зычлівасць, малітву, добрае і чулае сэрца.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Трабаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Няхай Суцяшыцель – Дух Праўды – будзе з Табой праз свае святыя дары. Няхай з Табой будуць Яго мудрасць і розум, умеласць і рада, мужнасць, набожнасць і боязь Божая, каб заўсёды мог распазнаць тое, што ад Бога паходзіць, і адрозніць тое, што паходзіць ад “духа свету”. Жадаем стойкасці і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, усіх Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы, што запаліць усё навокал шчасцем і радасцю. Мы, са свайго боку, ахінаем Цябе малітвай, каб Бог бласлаўляў і нястомна ўмацоўваў сваёй ласкай і спакоем.
Сябры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды надыходзячых імянін жадаем здароўя, душэўнага супакою, спакою ў сэрцы, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай паслугі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і Анёла-ахоўніка, стойкасці на святарскім шляху, які прызначыў для Вас усемагутны Бог, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Вернікі з парафіі свсв. Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды імянін шчыра жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, зычлівых людзей побач. Няхай кожны дзень прыносіць Вам сілы для душпастырскага служэння, спакой і радасць заўсёды жывуць у сэрцы, а Святы Дух асвячае шлях, якім мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за Вашу дабрыню, усмешку, малітву і паслугу ў нашай парафіі. Няхай міласэрны Айцец узнагародзіць Вас за гэта.
З павагай парафіяне г. Масты
❧✿❧
Паважанай Сястры Ганне з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя, душэўнага супакою, багатага плёну працы. Ты носіш імя бабулі Езуса і даверылася Яму. Няхай добры Бог асвеціць Твой зямны шлях, каб добра было па ім крочыць.
Удзячныя парафіяне з Сурвілішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю з нагоды 23-яй гадавіны святарскіх пасвячэнняў і імянін жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, творчага натхнення, душэўнага плёну на далейшым шляху паслугі ў нашай парафіі. Няхай жыццё будзе цікавым і добрым, дарога – шчаслівай, справы – удалымі, і ніякія цяжкасці не палохаюць.
Удзячныя парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Савіцкаму з нагоды імянін жадаем добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай Найвышэйшы Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці мае ў апецы і дапамагае заўсёды і ўсюды, святы заступнік спадарожнічае на шляху да святасці, а кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
З удзячнасцю вернікі з капліцы ў Вінцуках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады душпастырскай паслугі, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Няхай Езус адорвае шчодрымі ласкамі, Анёл-ахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй ласкай і апекай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.
Былыя парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Уладзіміру Гуляю з нагоды імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай Пан Бог адорвае сваімі ласкамі, моцным здароўем, мудрасцю ў душпастырскай паслузе, Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень.
Касцёльны камітэт, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Ліды-Фары
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды надыходзячага дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і людской добразычлівасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень, а Маці Божая атуляе пяшчотай. Мы дзякуем Вам за святло душы і за цудоўныя разважанні Божага слова, пасля якіх сэрца напаўняецца радасцю і спакоем.
Удзячныя парафіяне з касцёла Звеставання НПМ у в. Мяжэрычы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.