ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Вучуся любіць па-іншаму
Хвала Хрысту! Хачу падзяліцца тым, як пілігрымка ў Тракелі да Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў змяніла маё жыццё. Але спачатку трохі перадгісторыі.
У касцёл мяне прывяла бубуля. Доўгі час я лічыла яго сваім другім домам. З цеплынёй узгадваю той шчаслівы перыяд блізкасці з Богам… Калі мне было 15 гадоў, здарылася вялікая любоў. Выбраннік таксама пачаў хадзіць у касцёл разам са мной. Але паступова любоў да хлопца пачала выцясняць любоў да Езуса, а ўжо ў 18 мы сышлі ў самастойнае жыццё. †
Наступныя 6 гадоў мае дзверы для Бога былі шчыльна зачынены. Потым цяжарнасць. Вяселле і шлюб. Дзверы прыадчыніліся, і Усемагутны пачаў дзейнічаць у маім жыцці. Былі розныя падзеі, людзі, сітуацыі, падчас якіх Бог працягваў руку выратавання, і трэба было толькі моцна ўхапіцца. Але я гэтага не рабіла, выконвала толькі тое, што было зручна, а няёмкае і складанае заставалася, як непатрэбны тавар у краме. Чаму? Што мною кіравала?
Ганарлівасць, гордасць, самадастатковасць, непрабачэнне сабе таго, што вызнана падчас споведзі, а значыць, змыта святой кроўю Хрыста. І гонка па крузе працягвалася. Жыццё было забіта праблемамі, клопатамі, сям’ёй, дасягненнямі, працай, чым заўгодна. Ды так, што і не было часу, каб спыніцца, падумаць, куды я нясуся і навошта. А Бог, нягледзячы на ўсё гэта, заўсёды быў побач. Ён ратаваў маю сям’ю ад разладу. У выніку яна стала маім ідэалам, абсалютна не пакінуўшы месца для Бога.
Бласлаўлёным для нас, я ўпэўнена, стаў той перыяд, калі свядома вырашылі зачаць трэцяе дзіця – час, калі гэта адбылося, сама цяжарнасць, нараджэнне дачушкі, а разам з ёй і мяне як мамы ў трэці раз. Усё было зусім па-іншаму: спакойна, без трывог і нерваў, хоць муж тады працаваў за мяжой, а я была з дзецьмі адна. Толькі мама часам дапамагала. А цяпер разумею, што ў той момант таксама Матуля Марыя не пакідала мяне без сваёй апекі.
Неяк мне ў рукі трапіла кніга Марыі Валторта “Святая Гадзіна”. Словы Езуса, якія былі звернуты да мяне, запалілі іскру ў душы. Я стала часцей з’яўляцца ў касцёле, старалася не прапускаць нядзельныя службы. Стала адчуваць тугу па Езусе, укрытым у Гостыі. Пачала пераасэнсоўваць сваё жыццё, а яго духоўны складнік як быццам зняла з паўзы, на якой ён стаяў доўгія гады.
Памятаю прачытаную фразу: “Калі раніцай, адкрыўшы вочы, ужо адчуваеце сябе стомленымі, значыць, стамілася ваша душа”. Я пайшла на генеральную споведзь, пасля якой нарэшце ўсвядоміла, чаму цяжка сабе прабачыць і куды гэта можа прывесці. Такое пачуццё і зараз можа нахлынуць, але цяпер разумею, што ў такіх выпадках рабіць. Пошук Бога і Яго месца ў маім жыцці супаў з актыўным пошукам сябе, сваіх ідэалаў, свайго прызначэння акрамя жонкі і мамы. Такі вось перажывала крызіс.
У пілігрымку ў Тракелі я трапіла спантанна. Сабрался за некалькі дзён да выхаду. Проста адчула, што яна мне неабходная, як глыток свежага паветра. Адразу аддала гэтую сітуацыю Богу, сказаўшы: “Калі я павінна ісці, зладзь, калі ласка, усё належным чынам”. І мама пагадзілася пабыць з дзецьмі (хоць раней я ніколі не пакідала іх так надоўга, малодшую дачку дык наогул ніколі). А сама пайшла да Марыі з просьбай дапамагчы расставіць усё на свае месцы і напоўніць маё сэрца любоўю.
Прайшоў год. Было шмат выпрабаванняў, знаёмстваў, падзей: не вельмі прыемных і проста неверагодных, якія паказвалі, наколькі Бог блізкі, калі гэтага чакаем, і як Ён адказвае на нашы малітвы. Кожная пражытая сітуацыя патрэбна была для чагосьці. Потым я далучылася да групы ў Вайберы, якую вядуць сёстры і святары. Там публікуюцца тэксты са Святога Пісання з тлумачэннямі, людзі дзеляцца сваімі неверагоднымі сведчаннямі прысутнасці Бога ў жыцці.
Затым гэты каранавірус… Дзіўна, але ён прынёс мне жаданне ісці і сустракацца з Езусам у Гостыі пры любой магчымасці, а не толькі па нядзелях. А яшчэ мы з дзецьмі пачалі разам маліцца дома Ружанцам у інтэнцыі спыненні пандэміі. Я сама распачала Пампейскую навэнну ў інтэнцыі грэшнікаў. А не так даўно прыняла ўдзел у веласіпедных пілігрымках у Тракелі і Рось.
Так Марыя змяніла маё жыццё, уклала ў рукі Ружанец і павяла за Езусам. Я ўбачыла яго сапраўдны сэнс. Цяпер вучуся па-новаму глядзець на мужа і дзяцей, блізкіх мне людзей, тых, з кім сустракаюся на сваім шляху, на выпрабаванні і цяжкасці, якія маю ў жыцці. Вучуся любіць па-іншаму. І малю аб тым, каб Нябесны Айцец, Святы Дух і Панна Марыя напаўнялі маё сэрца любоўю. Бог любіць і чакае кожнага з нас. Трэба толькі адрачыся ад граху, і так, як умееш, паклікаць Яго ў сваё жыццё.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.