ГРОДНА
Чацвер,
30 сакавіка
2023 года
 

Слова для Жыцця (214)

Слова для Жыцця

bazilikaПапская рада
   па справах
   душпастырства
   работнікаў сферы
   аховы здароўя

   Усе, хто прымае ўдзел у палітыцы аховы здароўя і эканамічным кіраўніцтве службай аховы здароўя, […] павінны ахоўваць і павялічваць агульнае дабро, незалежна ад абавязку справядлівасці, згодна з прынцыпамі салідарнасці і субсідыярнасці…
    Дзеля гэтай мэты адказныя за ахову здароўя, прызнаючы асаблівы характар каталіцкіх структур аховы здароўя, могуць плённа супрацоўнічаць, уносячы такім чынам свой уклад у будаванне “цывілізацыі «любові і жыцця», без якой існаванне асоб і грамадства губляе свой найбольш чалавечы сэнс” (“Evangelium vitae”, Ян Павел ІІ).
У штодзённай прафесійнай практыцы работнік сферы аховы здароўя, натхнёны хрысціянскім духам, знаходзіць трансцэндэнтнае вымярэнне сваёй прафесіі. Яна сапраўды выходзіць за рамкі проста чалавечай перспектывы аказання паслуг хвораму і набывае характар хрысціянскага сведчання, а значыць і місіі. Місія раўназначная пакліканню, г. зн. адказу на трансцэндэнтны заклік, які набывае рэальную форму ў абліччы церпячага чалавека. Гэтая дзейнасць з’яўляецца працягам і ажыццяўленнем міласэрнасці Хрыста, які “хадзіў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх” (Дз 10, 38). Адначасова гэта міласэрнасць, скіраваная да Хрыста: гэта Ён пацыент – “Я быў хворы”, – паколькі да сябе адносіць – “вы Мне зрабілі” – клопат, праяўлены да брата (параўн. Мц 25, 31–40). Работнік сферы аховы здароўя – як добры самаранін з евангельскай прыпавесці, які спыняецца побач з раненым чалавекам, становячыся яго бліжнім праз праяўленую міласэрнасць (параўн. Лк 10, 29–37). У гэтым сэнсе работнік сферы аховы здароўя можа лічыцца Божым пасланнікам, увасобленым у Пісанні ў словах “Пане, які любіш жыццё” (параўн. Мдр 11, 26).
    Касцёл лічыць “служэнне хворым неад’емнай часткай сваёй місіі” (“Dolentium hominum”, Ян Павел ІІ). Гэта азначае, што тэрапеўтычную службу работнікаў сферы аховы здароўя можна расцэньваць як удзел у душпастырскай дзейнасці і евангелізацыі Касцёла. Служэнне жыццю становіцца праз гэта пасланнем пра збаўленне, г. зн. абвяшчэннем, якое актуалізуе збаўчую любоў Хрыста. “Урачы, медсёстры, санітары і ўвесь персанал, а таксама валанцёры пакліканы да таго, каб праз любоў да хворых і пакутуючых быць жывым вобразам Хрыста і Яго Касцёла” (“Christifi deles laici”, Ян Павел ІІ), пакліканы быць слугамі жыцця.
Фрагмент з “Новай хартыі работнікаў сферы аховы здароўя”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  277

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.