ГРОДНА
Чацвер,
12 верасня 2024 года |
XVII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Мц 13, 44–52
Езус сказаў народу: “Валадарства Нябеснае падобна на скарб, схаваны ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле. Яшчэ Валадарства Нябеснае падобна да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе. Валадарства Нябеснае падобна таксама на закінуты ў мора нерат, што збірае рыбу ўсялякага віду. Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, сабралі добрае ў посуд, а дрэннае выкінулі вон. Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць анёлы, і аддзеляць ліхіх ад праведнікаў, і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў. Ці зразумелі вы ўсё гэта?”. Яны адказалі Яму: “Так”. Ён жа сказаў ім: “Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які вымае са скарбніцы сваёй новае і старое”. †
Адкрыць таямнічы скарб
Мы гадамі пазнаём сябе, адкрываем праўду пра сябе. Часам баімся яе, таму што здаецца страшнай і горкай. Аднак першая і самая прыгожая праўда пра нас такая: Бог адарыў кожнага чалавека жыццём! Гэтае жыццё падобна на зямлю, поўную схаваных скарбаў.
Наш галоўны скарб – несмяротная душа. Яна нагадвае, што мы прызначаны для вечнага жыцця. Чарговыя дары атрымалі ў дзень свайго св. хросту. Тады былі ачышчаны ад першароднага граху і пакліканы стаць вучнямі Езуса. У той жа час Бог забяспечыў нас усім неабходным, каб зразумець і прыняць, што Хрыстос з’яўляецца нашым Збаўцам.
Гэтыя скарбы часта застаюцца схаванымі ў нас, забытымі. Часам давяраем толькі таму, што бачым і кранаем. Але прыходзіць такі час, што гэтага становіцца недастаткова. Тады запрошаны зазірнуць пад паверхню таго, што ведалі дагэтуль. Адкрыем бясцэнныя скарбы! Безумоўна, выявім, што належым да Хрыста і Яго Валадарства, якое не мінае і непарушнае. Таксама спазнаем Божую міласэрнасць, дзякуючы якой Бог заўсёды чакае нас. Заўважым таленты, якія дапамагаюць нам рэалізаваць пакліканне. Там адкрыем цудоўную праўду пра сваё жыццё.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 111 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.