ГРОДНА
Субота,
27 красавіка
2024 года
 

Патрэбныя і любімыя!

Слова рэдактара

Сёння мы часта з’яўляемся сведкамі таго, як малады чалавек не лічыцца з меркаваннем дасведчанай асобы. Вельмі часта старых людзей адштурхоўваюць на абочыну жыцця, каб не перашкаджалі сваімі парадамі.
   “Пажылыя людзі – гэта тыя, хто нясе нам гісторыю, навучанне і веру, хто пакідае нам спадчыну. Яны, як старое віно, маюць унутраную сілу перадаць нам высакароднае наследдзе”, – сказаў папа Францішак падчас аднаго са сваіх казанняў.
    Чалавек, выпрабаваны жыццём, з’яўляецца для маладых крыніцай мудрасці. Калі бацькоў не было дома альбо вызнавалі дзіўныя ідэалогіі, бабулі перадавалі дзецям веру.
Нягледзячы на тое, што касцёлы закрываліся ці ператвараліся ў розныя грамадскія аб’екты, вера захавалася, таму што старэйшыя стваралі ў сваіх дамах сапраўдныя Касцёлы.
    Менавіта дзякуючы старэйшаму пакаленню вера перадаецца нашчадкам. Пажылыя асобы маюць не толькі патрэбы і праблемы – у іх ёсць штосьці каштоўнае, чаго маладым не хапае. У іх ёсць час, мудрасць і жыццёвы вопыт, узмоцненая вера, меншая залежнасць ад спажывальніцтва, якое пагражае моладзі.
    Людзі ў высакародным узросце – гэта яшчэ бастыёны здаровых маральных прынцыпаў. Менавіта яны могуць прадухіліць разрыхленне і астуджэнне сямейных адносін. Паслуга быцця дзядулем і бабуляй – гэта чуванне, нават здалёк, над маладымі; гэта добрая парада і дапамога ў жыццёвых праблемах і рашэннях; гэта заахвочванне маладых людзей, каб заставаліся з Богам; гэта евангелізацыя.
    Пажылы чалавек мае ўплыў на сваю сям’ю, бо моліцца за яе. У цяжкасцях унукі ў дзядуль і бабуль шукаюць падтрымкі і суцяшэння, таму што бацькі часта церпяць няўдачу, ім не хапае часу, паглынуты працай, безадказныя або згубіліся ў жыцці.
    Перажываючы Дзень удзячнасці пажылым людзям, дзядулям і бабулям, варта ўсвядоміць, што стары чалавек – скарб грамадства, а нацыя, якая не паважае пажылых лю-дзей, не мае будучыні, бо страчвае памяць.
   
    Дарагія Чытачы!
   Давайце падзякуем пажылым асобам за вернасць Хрысту і Яго Касцёлу. Менавіта дзякуючы ім мы сёння з’яўляемся хрысціянамі і маем веру ў сваіх сэрцах. Давайце пакажам, што яны нам усё яшчэ неабходныя! Няхай адчуваюць сябе патрэбнымі і любімымі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  249

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.