ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

12 ліпеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

ШКАПЛЕРНАЯ МБ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзiславу Пiкулу з нагоды 35-ай гадавiны святарскiх пасвячэнняў i дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданнi: здароўя, доўгiх гадоў жыцця, радасцi, шчодрых ласкаў Езуса Хрыста, мноства дароў Святога Духа і апекi Найсвяцейшай Мацi на кожны дзень святарскай паслугі. Шчасцi Божа!
З удзячнасцю парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Юзафу Ганчыцу з нагоды 10-ай гадавіны кансэкрацыі касцёла, 25-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў i 60-годдзя з дня нараджэння жадаем Божай міласці, духоўнай радасці, мудрасці, нястомных духоўных і цялесных сіл, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай усемагутны Бог памножыць гады Вашай паслугi ў нашай парафii i ўзнагародзiць за наш храм, за духоўнае развіццё вернікаў, за кожнае намаганне, шчырасць у малiтве і працы, за клопат пра кожнага з нас.
З малітвай вернiкi з парафii Святой Сям’i ў Лiдзе
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Багуславу Вуйтовічу з нагоды юбілею 60-годдзя з дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця і радасці ад здзяйснення святарскай паслугі, каб усемагутны Бог дапамагаў у рэалізацыі планаў, а Маці Божая апекавалася на шляху здзяйснення Вашых мар і намераў.
Парафіяне з Гальшанаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем здароўя, шчасця, нязгаснара запалу веры, плённай паслугі на ніве Пана, любові і пашаны ад кожнага з нас. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а Маці Божая штодзённа адорвае дабрынёй свайго сэрца. Жадаем рэалізацыі ўсіх планаў і зычлівых людзі на святарскім шляху. Дзякуем за ахвярную паслугу і клопат пра нас, а таксама за тое, што лечыце нашы душы. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Ружанцовыя колы і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды імянін складаем найлепшыя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены супакоем, вочы ззяюць ад шчасця, а з твару не сыходзіць усмешка. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады ў пачэснай службе Богу і людзям.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міхалішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці, нястомнага запалу ў святарскай паслузе. Нізкі Вам паклон за любоў і клопат пра парафіян і святыню, за ўвагу да кожнага, шчырасць, дабрыню і адкрытасць. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе Вашу маму за такога шчырага сына святара.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, аптымізму, надзеі, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама шчодрых Божых ласкаў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю і супакоем, а паслуга на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адэльска
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Генадзю Кухарэвічу з нагоды 45-годдзя з дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, нястомнай дапамогі Найсвяцейшай Маці і апекі св. Міхала Арханёла. Шчыра дзякуем Вам за плённую душпастырскую паслугу ў нашай парафіі.
Вернікі з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Ізабеліне
❧✿❧
Паважанай Сястры Ганне з нагоды імянін жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу ў нясенні паслугі і шчодрага плёну на Божай ніве.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Трабаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды імянін перасылаем шчырыя віншаванні. Няхай усё Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, Збаўца вядзе Вас па цудоўнай дарозе святарства, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Пана Езуса.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
❧✿❧
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды імянін перасылаю сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Вас бласлаўляе, адорвае здароўем, поспехам і сілай, Маці Божая няхай пануе ў сэрцы, а Пан Езус крочыць з Вамі выбраным шляхам і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Барташэвiчу з нагоды дня нараджэння складаем найлепшыя пажаданнi: Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекi Мацi Божай, а таксама моцнага здароўя i душпастырскай мудрасцi, шмат сiл для пераадольвання цяжкасцей, моцнай веры, нязгаснай надзеi i сапраўднай Божай любовi. Няхай Езус Хрыстус асвячае сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях. Дзякуем за добрае сэрца, зычлiвасць, малiтву, цярплiвасць да нас, а таксама за Божае слова, якiм напаўняеце нашы душы. Заўсёды памятаем пра Вас у малiтве.
Апостальства “Маргарытка” і парафiяне з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Жырмунах

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.