ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Наколькі разбуральная духоўная лянота?

Задай пытанне

Сярод 7-мі дрэнных звычак (заган), якія заглушаюць і зацямняюць сумленне, а таксама адкрываюць чалавека на зло і робяць яго схільным да граху па звычцы, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе ляноту. Гэта свайго кшталту трывалыя адносіны да жыцця, нежаданне выконваць фізічныя, разумовыя альбо духоўныя намаганні. Прасцей кажучы, чалавек, апанаваны лянотай, марнуе, а нават забівае дадзены Богам час.
Кароткачасовыя або спантанныя праблемы ў сферы адносін з Богам здараюцца ва ўсіх вернікаў і нагадваюць пра слабасць чалавечай натуры ды патрэбу ў дапамозе Святога Духа. Парой наогул нічога не хочацца. Не адразу гэта лянота. Прычына можа быць у іншым: перагружанасць працай, стомленасць або слабасць. Грэх пачынаецца тады, калі ўнутраныя ці знешнія складанасці адцягваюць чалавека ад дзеяння, якое ён павінен здзейсніць. Тут асабліва важнае слова “павінен”. Чым больш важны абавязак, ад якога чалавек ухіляецца, тым большая яго віна. Такім чынам, мы разумеем, што чым больш сур’ёзны абавязак, тым больш цяжкі грэх.
Зграшыць можна не толькі думкай, словам ці ўчынкам, але і занядбаннем. Мы памятаем словы Езуса пра Апошні Суд (Мц 25, 31–46), на якім людзі, каторыя стаялі леваруч ад Сына Чалавечага, пачулі абвінавачанне, што не выканалі таго, што павінны былі: не накармілі галодных, не далі піць сасмаглым і г. д.
Асаблівым тыпам ляноты з’яўляецца духоўная лянота, якую ў тэалогіі называюць “акедыя”. Гэтае грэчаскае слова азначае “бесклапотнасць, расчараванне, млявасць, стомленасць, смутак”. Першапачаткова акедыя адносілася да жыцця манахаў і пустэльнікаў як форма спакусы. Асаблівым момантам нападаў злога духа лічыўся поўдзень, калі сонца бязлітасна пякло ў пустыні, што выклікала стомленасць людзей, адданых малітве і аскезе. Менавіта таму акедыю яшчэ называюць дэманам поўдня. Актуальнымі застаюцца тэксты пра акедыю Эвагрыя Пантыйскага, які заўважае, што малітва, каторая дагэтуль прыносіла радасць, раптам траціць свой смак. Тое ж сцвярджае Катэхізіс: “Нуда альбо духоўная лянота вядуць да адкідання радасці, якая паходзіць ад Бога, і да агіды адносна Божага дабра” (ККК 2094).
Ляноце спадарожнічае свайго кшталту сум, які вынікае “з няздольнасці паверыць у веліч нашага чалавечага паклікання, якое атрымалі ад Бога” (“Погляд на Хрыста: практыкаванні ў веры, надзеі і любові”, Ёзэф Ратцынгер). Будучы папа Бенедыкт XVI называе такую паставу “дзіўнай нянавісцю чалавека да ўласнай велічы” ды раіць імкнуцца да таго, што праўдзівае і вялікае, каб не дапусціць пашырэння ў сабе ўнутранага суму па прычыне пустэчы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.