ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка 2024 года |
Як выйсці з парнаграфічнай залежнасці?
Большасць з нас ведае, у чым заключаецца праблема парнаграфіі. Вядомы і наступствы ўдзелу ў ёй. Але мала інфармацыі пра тое, як дапамагчы чалавеку, залежнаму ад парнаграфіі.
Спачатку варта вызначыць: прычына праблемы ляжыць на знешнім узроўні (напр. лёгкі доступ да парнаграфічных матэрыялаў, адсутнасць станоўчых мадэляў сексуальных паводзін у акружэнні, адсутнасць сямейных адносін) ці на ўнутраным (напр. парнаграфія становіцца адзіным спосабам стымуляваць выдзяленне такіх гармонаў, як эндарфіны ды адрэналін, і звязаныя з імі рэакцыі). †

Ад гэтага будуць залежаць рэкамендацыі, якія атрымлівае асоба, што трапіла “ў пастку”.
Важна разумець, што кожны з нас можа дапамагчы залежнаму чалавеку хаця б праз зычлівыя зносіны, якія будуць выражацца ў актыўным слуханні, праяўленні эмпатыі. Не трэба асуджаць чалавека, варта паказаць яму на выхад з непрыемнай сітуацыі і пры неабходнасці суправадзіць у прыняцці канкрэтных крокаў да змен.
Вельмі важна на пачатковым этапе данесці да бліжняга, што Бог любіць залежных людзей і хоча ім дапамагчы, але ненавідзіць грэх, які мучыць чалавека. Калі залежная асоба прызнае парнаграфію грахом, тады сустрэне Хрыста, які з’яўляецца Збаўцам, і прызнае Яго Панам свайго жыцця. Пошук выхаду з залежнасці няпросты, і звычайна прапануецца пачаць з кантролю думак. Неабходна адкрыць розум на Божыя перамены, вучыцца не дапускаць уяўленні амаральных паводзін. Сексуальнае мысленне павінна датычыць толькі сваёй жонкі (мужа). Галоўнае, зразумець, што выхад з залежнасці – гэта барацьба, але Бог на баку чалавека, каб дапамагчы яму.
Затым неабходна паспрабаваць пазбягаць спакус, папярэджваць іх.
Найлепшы варыянт – прафілактыка з ранніх гадоў, калі бацькі моляцца за сваіх дзяцей, размаўляюць, даюць адпаведнае палавое выхаванне, усталёўваюць дакладныя межы. Бацькі павінны ведаць, з якімі сябрамі праводзяць вольны час іх дзеці. Важна пазбягаць кантактаў з тымі, хто цікавіцца парнаграфіяй, трымацца на адлегласці ад любых навадных матэрыялаў, ажно да блакіроўкі парнаграфічных сайтаў. Рэкамендуецца выбіраць альтэрнатыўныя формы паводзін і спосабы мыслення, якія могуць дапамагчы чалавеку зняць стрэс.
Вельмі важна быць адкрытым на Бога, верыць у Яго збаўчую сілу. Трэба зразумець, што залежнасць ад парнаграфіі – сур’ёзная праблема, і сам чалавек не зможа перамагчы яе. Каб справіцца, неабходна шукаць дапамогі ў Створцы: запланаваць рэгулярны час на малітву і споведзь, паспрабаваць ацаніць важнасць посту.
Трэба адзначыць, што секс не з’яўляюцца чымсьці дрэнным. Бог стварыў усе часткі нашага цела добрымі. Парнаграфія – гэта сексуальнае злоўжыванне, пра якое ў Бібліі гаворыцца як пра “пралюбадзейства”, “распусту”, “пажаднасць”. Праўда таксама і ў тым, што неабходна “ўстрымлівацца ад усялякага зла” (параўн. 1 Тэс 5, 22).
Пытанні можна дасылаць на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 77 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.