ГРОДНА
Чацвер,
30 сакавіка
2023 года
 

Варта ведаць (171)

Варта ведаць

☞ У Ватыкане абнародаваны “Дапаможнік па катэхезе”, падрыхтаваны Папскай радай па новай евангелізацыі. Ён складаецца з 3-ох частак і 12-ці раздзелаў. Асобны раздзел прысвечаны разважанню аб ролі лічбавай культуры. Між іншым, надаецца ўвага навуцы і тэхналогіям. Спецыяльнае месца ў даведніку адведзена пытанню біяэтыкі. Новы “Дапаможнік па катэхезе” стаў “спадчыннікам” “Агульнага катэхетычнага дапаможніка” 1971 года і “Агульнага дапаможніка па катэхезе” 1997 года.

    ☞ Бюро фінансавай інфармацыі падало справаздачу за 2019 год. У ёй утрымліваецца агляд дзейнасці структуры і статыстыка. З дакумента вынікае, што за мінулы год Бюро атрымала 64 паведамленні аб падазронай фінансавай актыўнасці. Большасць выпадкаў патэнцыяльных злачынстваў датычыла “замежных суб’ектаў” або дзейнасці, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі іншых краін ці звязана з імі. У ходзе аналізу ў ватыканскіх фінансавых структурах пацверджаны сярэдне-нізкі ўзровень рызыкі ў сферы адмывання грашовых сродкаў і нізкі ўзровень у сферы фінансавання тэрарызму.
   
   ☞ 3 адстаўныя лідары хрысціянскіх супольнасцей у Святой Зямлі звярнуліся з заклікам спыніць ізраільска-палестынскі канфлікт. З боку Каталіцкага Касцёла зварот падпісаў Патрыярх-эмерыт Мішэль Саба, ад імя Англіканскай Царквы – біскуп-эмерыт Рыя Абу-эль-Асаль, з боку Лютэранскай Царквы – біскуп-эмерыт Муніб Юнан. Іерархі заклікаюць да прымірэння, заснаванага на роўнай годнасці і аднолькавых правах усіх асоб і народаў. “Мір у Святой Зямлі магчымы ўжо шмат гадоў. Праблема заключаецца ў тым, што рашэнне ААН і ўсіх краін не выконваецца”, – адзначаюць аўтары экуменічнага звароту.
   
   ☞ Біскупы ЗША выступілі супраць вяртання смяротнага пакарання. “Яно супярэчыць Евангеллю”, – гаворыцца ў спецыяльнай заяве, падпісанай мансеньёрам Полам Коклеем, арцыбіскупам Аклахомы і старшынёй Камітэта па пытаннях нацыянальнай справядлівасці і чалавечага развіцця пры Канферэнцыі Біскупаў ЗША. Іерарх заўважыў, што па ініцыятыве папы Францішка ў 2018 годзе ў Катэхізіс Каталіцкага Касцёла былі ўнесены змены, згодна з якімі смяротнае пакаранне прызнана недапушчальным. Паводле слоў арцыбіскупа, гэта “не значыць быць «мяккімі» ў адносінах да злачынцаў, але моцнымі ў пытаннях годнасці чалавечага жыцця”.
   
    ☞ Эквадор – чарговая краіна, у якую была накіравана папская дапамога для барацьбы з пандэміяй каранавіруса. Раней спецыялізаванае абсталяванне паступіла ў бальніцы італьянскага Лечэ, румынскага Сучава і іспанскага Мадрыда. Святы Айцец Францішак таксама ахвяраваў 10 апаратаў ШВЛ для Сірыі і 3 – для шпіталя св. Юзафа ў Іерусаліме. Дыягнастычнае абсталяванне накіравана ў бальніцы Газы і Бэтлеема.

vaticannews.va

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  277

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.