ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
З каталіцкіх СМІ (214)

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведаміла, як пройдзе адпустовая ўрачыстасць у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе.
Запланаваны на 3–4 ліпеня традыцыйны фэст пераносіцца на пазнейшы час. Інфармацыя пра магчымасць яго правядзення будзе пададзена пазней.1–2 ліпеня ў мясцовым касцёле адбудуцца парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці.
Праграма
1 ліпеня – 18.00;
2 ліпеня – 9.00,
12.00, 18.00.
Усе св. Імшы пройдуць на адкрытым паветры. Праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай прапануецца ўвайсці ў базіліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.
Хто збіраецца ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просьба памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання ахоўных масак. †

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі прадставіла інфармацыю адносна адпустовых ўрачыстасцей у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях.
Штогадовы фэст, які адбываецца па традыцыі ў ліпені, перанесены на пазнейшы час. Ён пройдзе, калі толькі дазволяць абставіны. 2 ліпеня ў мясцовым касцёле адбудзецца парафіяльная адпустовая ўрачыстасць.
Праграма
10.00 – св. Імша на палявым алтары;
13.00 – св. Імша на палявым алтары, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч;
19.00 – св. Імша на палявым алтары;
21.00 – Марыйны заклік (просьба ўзяць з сабой свечкі).
Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у адпустовай урачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай. Кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі ў гэты няпросты час запрашае таксама дыяцэзіян у індывідуальным парадку наведаць святыню, каб мець магчымасць памаліцца ля цудатворнага абраза.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.