ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
Як не згубіць моладзь у Касцёле?
Большасць касцёльнай моладзі пасля школы “адвальваецца”, знікае. Важна, каб у ваколіцах трыццаткі, пасля спробы цяжкасцей рэальных жыццёвых расчараванняў, маладыя людзі ведалі дарогу дадому, маглі вярнуцца. Якім жа павінен быць Касцёл-дом?
Святыня не будынак
Маёй генерацыі моладзі з Ліды-Фары пашанцавала на душпастыраў. Касцёл-будынак, сакраманты – гэта было заўсёды вельмі важным. Але мы раслі ў супольнасці! Лічылася нармальным заскочыць да сясцёр пасля школы на гарбату, падзяліцца, што закахаўся, пазычыць грошай, рыхтаваць дэкарацыі да ночы…
Толькі з гадамі разумееш, што ў нас была сям’я. Мы былі рэальна патрэбныя нашым сёстрам і святарам – не для галачкі ў справаздачах. На падсвядомым узроўні закладвалася, што Касцёл – гэта людзі, гэта супольнасць. На такім фоне святыня-цэнтрычны Касцёл выглядаў сухім і непрывабным. †

Касцёл – гэта цяпло
У дастаткова суровым свеце чалавеку неабходны месцы святла. Як жа Касцёл зрабіць цёплым? Падаецца, што толькі шчырасць хрысціян здольна на гэта.
Мой першы душпастыр быў вядомы тым, што ўвесь час выцягваў нас, міністрантаў, на марожанае ці піражкі. Натуральна за нас плаціў. Аднойчы, калі святар стаяў на каленях, я ўбачыў, што ў яго падэшва пантофляў сцёртая да дзірак. Памятаю іх як сёння.
Я шмат бачыў такіх дзір. У свецкіх і духоўнікаў. Мяркую, Касцёл павінен быць месцам цяпла, нават нейкай адчайнасці, шчырага імкнення да Яго. Моладзь хутка раскусіць фальш, штучнае “абаграванне”.
Ідэальны тандэм
У нашай парафіі запрасіць душпастыраў на дзень нараджэння было нормай. Па калядзе святары прыходзілі да моладзі апошнімі, каб даўжэй пасядзець. У летнікі мамы і таты прыводзілі і перадавалі нас у рукі сясцёр. Былі жарты, быў кантакт. Да сённяшняга дня святары і сёстры сябруюць з нашымі бацькамі. Гэта свае людзі, блізкія і родныя. Бацькі і душпастыры былі і застаюцца аўтарытэтамі адно для аднаго – камандная праца. Некаторыя з нас пайшлі ў святары, гэтая сплеценасць толькі ўшчыльнілася. Праўдзівае духоўнае выхаванне, думаю, павінна ста яць на двух кітах: Касцёле і сям’і.
Галоўнае пытанне
“Ці ты любіш Мяне?” – мне падаецца, гэта краевугольнае пытанне хрысціянства. Менавіта з ім трэба заставіць школьнікаў, адпускаючы ва ўніверсітэты. Гэта не пра тое, ці стаць святаром, ці заснаваць сям’ю. Усе будзе пазней. З пытаннем “ці ты любіш Мяне?” не згубішся.
У свой час я паступаў у Польшчу. Ужо перавёўся на завочку з дзённага бюджэту. Кідаў усё ў любым Гродне і стартаваў у незнаёмы мне Познань. Было страшна. Была няўпэўненасць. Ля гарадзенскага лялечнага тэатра сябры сказалі мне тады адны з найважнейшых слоў у жыцці: “Памятай, незалежна ад выніку, Бог будзе любіць гэтаксама, нязменна”. Гэта пра вялікую свабоду хрысціянства: Бог любіць нягледзячы ні на што. Нястрашна скампраметавацца, памыліцца, рызыкнуць.
На Яго любоў гэта не ўплывае.
Дык вось, адпускаючы касцёльную моладзь з “дома”, трэба паспець данесці дзве фундаментальныя рэчы: “Ён цябе любіць” і “ці ты любіш Яго?”. Гэтага дастаткова, каб перайсці цёмныя даліны, у якія чалавек перыядычна трапляе ў вандроўцы жыцця. І яшчэ Касцёл-дом. Цёплая супольнасць, печка з патрэскваючымі дровамі і гарачая гарбата. Месца, дзе табе рады, дзе прытуляць, дзе Ён жыве. Такіх больш няма на гэтым свеце.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.