ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (170)

Варта ведаць

☞ У межах Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека створана спецыяльныя Камісія па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каранавіруса. Яна функцыянуе ў супрацоўніцтве з усімі структурамі Рымскай курыі і мясцовымі Касцёламі. Дзейнасць падтрымліваюць сусветныя інтэлектуальныя цэнтры, сярод якіх Джорджтаўнскі і Патсдамскі ўніверсітэты, Каталіцкі ўніверсітэт Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Мілане (Італія), міжнародная арганізацыя “World Resources Institute”. Задача ватыканскай камісіі па COVID-19 – падрыхтаваць будучыню Касцёла пасля пандэміі.

    ☞ Святы Айцец Францішак заснаваў Фонд “Gesù Divino Lavoratore” (“Езус Боскі Работнік”), мэта якога палягае на падтрымцы людзей, якія адчуваюць сур’ёзныя фінансавыя цяжкасці ў выніку пандэміі (без стабільнай працы, тых, каму не аднавілі кантракты, хто працаваў пагадзінна ці праходзіў стажыроўку, а таксама хатніх работнікаў, дробных прадпрымальнікаў, самазанятых). Пачатковы капітал Фонда склаў 1 мільён еўра, якія ахвяраваў Папа. Між іншым, Пантыфік заклікаў вернікаў у духу салідарнасці прабачыць даўгі і спыніць судовыя цяжбы.
   
   ☞ Кіраўнік праекта па расшыфроўцы геному чалавека Фрэнсіс Колінз стаў лаўрэатам Тэмплтанаўскай прэміі за 2020 год. Прэмія ўручана навукоўцу за “спрыянне інтэграцыі веры і розуму”. На думку даследчыка, праз навуку можна “ацаніць веліч Божага стварэння”, што з’яўляецца своеасаблівай формай адарацыі. Тэмплтанаўская прэмія заснавана ў 1972 годзе. Яе лаўрэатамі становяцца вучоныя, філосафы, пісьменнікі, прадстаўнікі духавенства, грамадскія дзеячы, якія зрабілі значны ўнёсак у даследаванне духоўнай сферы жыцця і паспрыялі дыялогу паміж навукай і рэлігіяй.
   
   ☞ Лацінскі патрыярхат Іерусаліма прадае сваю маёмасць у Святой Зямлі: нерухомасць і тэрыторыі ў Іарданіі, а таксама ў Назарэце. Такі крок выкліканы катастрафічнай фінансавай сітуацыяй, і ў прыватнасці – беспрэцэдэнтнай запазычанасцю, якая ў апошні час перавысіла суму ў 100 мільёнаў даляраў. Пакупніком з’яўляецца арабскі бізнесмен, а Патрыярхат працягвае займаць 10 гектараў у родным горадзе Пана Езуса. Яны будуць служыць мясцовай хрысціянскай супольнасці.
   
    ☞ Прэзідэнт біскупскай канферэнцыі ЗША абп Хасэ Гомес выказаў заклапочанасць Касцёла з нагоды рашэння Вярхоўнага суда. Яно тычыцца таго, што закон аб супрацьдзеянні дыскрымінацыі 1964 года таксама павінен распаўсюджвацца на гомасексуалістаў і трансгендэраў. Ёсць асцярогі, што гэтае рашэнне будзе выкарыстана для знішчэння свабоды веравызнання і свабоды сумлення (напрыклад, каб прымусіць Касцёл удзяляць аднаполыя шлюбы, альбо вернікаў – да дзеянняў, якія супярэчаць іх поглядам).
    Кожны месяц у санктуарыі Божай міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках адпраўляецца св. Імша за бацькоў у жалобе пасля смерці дзіцяці.

vaticannews.va; ekai.pl; credo.pro

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  30

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.