ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

XIV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

Разважанні з Божым Словам

Мц 11, 25–30
У той час, адказваючы, Езус сказаў: “Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць. Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душ вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі”.

Крыніца нашага ўмацавання
   Нам вельмі часта не хапае сіл. Увесь час дзесьці бегаем, працуем, займаемся тысячай спраў, клапоцімся пра сям’ю, дом, але ўсё роўна яшчэ шмат чаго застаецца зрабіць. Штодзённыя абавязкі становяцца невыносным крыжом, мы падаем пад іх цяжарам і гаворым, што больш не маем сіл.
    Езус ведае, як выглядае наша жыццё. Ведае нашы слабасці і страхі, цяжкасці і нагрузкі, таму чакае са сваёй ласкай усіх: святых і грэшнікаў, багатых і бедных, здаровых і хворых. Ён з’яўляецца крыніцай умацавання, падбадзёрвання, суцяшэння тых, хто патрабуе падтрымкі.
    Бог верны сваім абяцанням. Каб пакаштаваць Божае жыццё і адчуць Божую моц, трэба толькі далучыцца да Хрыста і безагаворачна прыняць Яго вучэнне. Трэба ўступіць у школу Езуса і вучыцца Яго ладу жыцця, Яго словам і справам, Яго мяккасці і пакорлівасці. “Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам”. Толькі тады спакой Хрыста паселіцца ў сэрцы чалавека.
    Дарога да збаўлення – гэта дарога крыжа. Аднак крыж не павінен быць прычынай смутку і цярпення, нагодай адмовіцца ад шчасця. Крыж можа быць радасцю і надзеяй для тых, хто ўглядаецца ў Езуса і хоча ісці па шляху, які Ён пазначыў. Збаўца паказвае кожнаму з нас, што крыж вядзе да ўваскрасення і вечнага жыцця.
● Ці ахвотна нясу крыж, дадзены мне Панам?
● Як выглядае маё штодзённае жыццё?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.